jR7Kr5oczbk.jpg

У нядзелю 20 кастрычніка запрашаем вас на майстар-клас па традыцыйных спевах! 

Кастрычнік - час, калі ў вясковых хатах ладзіліся вячоркі. На іх жанчыны збіраліся разам, каб усёй талакой працаваць - прасці кудзелю, запраўляць кросны, рыхтаваць матэрыял для будучага працэсу ткацтва, якім займаліся да вясны, да пачатку новага "агароднага" сезону. І падчас гэтай працы жанчыны спявалі кудзельныя песні.

Менавіта такія абрадавыя кудзельныя песні мы і вывучаем на супольных спеўках.


На супольных спеўках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні. Мы лёгка і весела вучым нашы традыцыйныя песні 

Супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.

Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.

Час правядзення: 20.10 у 14:00.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: бясплатна

 

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика