Ck8Z2M17JDQ.jpg

Веткаўскі музей з задавальненнем далучаецца да Рэспубліканскага тыдня бацькоўскай любові "У музей усёй сям'ёй".

16 кастрычніка сем'і з дзецьмі могуць наведаць Веткаўскі музей і наш гомельскі філіял бясплатна.

*Бясплатныя ўваходныя квіткі. Калі захочаце ўзяць экскурсію, то працу экскурсавода трэба будзе аплаціць (14 рублёў у Веткаўскім музеі і 8 рублёў у нашым гомельскім філіяле).

Акцыя распаўсюджваецца на сем’і з дзецьмі любога складу: гэта можа быць толькі маці альбо тата з дзецьмі, мама + тата + дзеці. Узрост і колькасць дзяцей не мае абмежаванняў.  

Выдатная нагода, каб правесці час разам. І, напрыклад, наведаць музей усёй сям'ёй.
 
Веткаўскі музей
г. Ветка, Красная плошча, 5 (з 9.00 да 18.00 - уваход у экспазіцыю да 17:30)
+375(2330)4-27-49

філіял Веткаўскага музея
г. Гомель, плошча Леніна, 4а (з 9:30 да 18:00 - уваход у экспазіцыю да 17:30).
+375(0232) 50-96-97.

*На фота сям’я з вёскі Неглюбка (Веткаўскі раён).

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика