11.png

27 верасня (пятніца) ў філіяле Веткаўскага музея адбудзецца адкрыццё новай выставы «Шлях крыжа».

Гэта выстава прадставіць, бадай, самы распаўсюджаны сімвал чалавецтва. 

З глыбокай даўніны ім вызначалі сонца і агонь. Крыж з'яўляўся самай простай ідэаграмай Arbor mundi (Сусветнага дрэва), што для многіх цывілізацый было асноўным архетыпам светабудовы.

Аднак у хрысціянстве ўніверсальны знак стаў не проста сімвалам карціны свету, але своеасаблівым "крэда" - сімвалам веры чалавека.

З усяго набору першахрысціянскіх знакаў менавіта крыж стаў асноўнай выявай паслядоўнікаў Хрыста і першым часам выяўляў менавіта прыладу для катаванняў - Т-падобную перакладзіну, якую хрысціяне шанавалі ў памяць пра пакутніцкую смерць Збавіцеля і як пацвярджэнне акта Ягонага ўваскрэсення.

З цягам часу крыж стаўся не толькі правобразам усеагульнага ўваскрэсення ўсіх памерлых, знакам вечнага жыцця, але і маркерам асабістай далучанасці да цывілізацыі хрысціянства.

Ён настолькі шчыльна атаясаміўся з духоўнай практыкай хрысціянства і хрысціянскай культурай, што ў стараабрадніцкім асяродку бытаваў выраз: "без креста не молятся".

Багацце культурнага кантэксту бытавання крыжа і ўкрыжавання, размаітасць і варыятыўнасць выяў, адрозненне форм і спосабаў выкарыстання ў розных практыках, дазваляе гаварыць пра надзвычайную распаўсюджанасць сімвала ў абрадавай культуры насельніцтва нашага рэгіёна.

Запрашаем вас на адкрыццё выставы!
Гэта адзіная мажлівасць наведаць выставу бясплатна ды яшчэ з экскурсіяй ад яе куратара!


Калі: 27.09.2024 у 16:00.

Дзе: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Уваход на адкрыццё вольны.

Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика