z4ApiGSfyfo.jpg

Працягваем цыкл майстар-класаў па абрадавай ляльцы!

Лялька кастрычніка - “Берагіня”.

Берагіня - абярэжная лялька, што ахоўвае хату ад злых сіл, а сям’ю ад сварак і хвароб.

У руцэ Берагіня трымае “мяшочак шчасця” з насеннем сланечніка. Сланечнік - сімвал сонца і багацця.

Такая лялька будзе выдатным падарункам-пажаданнем дабрабыту, радасці, шчасця.

*Лялька, што на фотаздымку, прадаецца ў сувенірнай крамцы нашага гомельскага філіяла.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).

Калі: 19.10 (субота), у 12:00.
Кошт: 7 BYN.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика