IMG_6009 _средний_размер.png

18 і 19 кастрычніка адбылася трэцяя навуковая канферэнцыя, прысвечаная стараабрадніцтву: «"Дабы не предати небытию надобные вещи". Стараабрадніцтва як гісторыка-культурны феномен».

IMG_5883 _средний_размер.png 

IMG_5876 _средний_размер.png

Веткаўскі музей як навуковы цэнтр, які займаецца даследаваннем стараабрадніцтва, У 2022 годзе выступіў ініцыятарам і арганізатарам канферэнцыі, прысвечанай вывучэнню стараабрадніцтва як гісторыка-культурнага феномена. І вось ужо трэці год запар мы праводзім гэтую навуковую канферэнцыю.

IMG_5903 _средний_размер.png 

IMG_5917 _средний_размер.png

IMG_5970 _средний_размер.png

У гэтым годзе ў канферэнцыі ўзяла ўдзел больш за 20 навукоўцаў, даклады і выступы якіх былі падзеленыя на 4 секцыі: "Гісторыя", "Іканапіс", "Кніжная культура" і "Антрапалогія. Этнаграфія. Архітэктура". Менавіта так: шырока і глыбока, з розных бакоў мы даследуем стараабрадніцтва.

IMG_5988 _средний_размер.png

IMG_5953 _средний_размер.png

Пятніца 18 кастрычніка была суцэльна навуковым днём: удзельнікі чыталі, слухалі і абмяркоўвалі даклады.

А ў суботу мы пагружалі нашых гасцей у тэму стараабрадніцтва праз экскурсіі: па экспазіцыях музея ў Ветцы, нашага філіяла ў Гомелі. Завіталі ў стараабрадніцкую (дакладней, древлеправаслаўную) Спаса-Прабражэнскую царкву, дзе нас сустрэў яе настаяцель айцец Сергій (ён таксама ўдзельнічаў у канферэнцыі ў якасці суаўтара даклада), і расказаў пра гісторыю храма.

IMG_6051 _средний_размер.png 

IMG_6141 _средний_размер.png

IMG_6148 _средний_размер.png

IMG_6113 _средний_размер.png

IMG_6083 _средний_размер.png

Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік навуковых артыкулаў.

Зборнікі дакладаў двух папярэдніх канферэнцый можна набыць у Веткаўскім музеі і нашым гомельскім філіяле. 

IMG_6166 _средний_размер.png

У свой час, Ветка, з’яўляючыся часткай Рэчы Паспалітай, стала прытулкам для вернікаў, якія не прынялі новыя рэформы ў Рускай праваслаўнай царкве, за што падвергліся ганенням у Маскоўскім царстве. А на нашай зямлі яны маглі жыць у бяспецы і вольна "служыць па старому". З часам Ветка стала магутным духоўным цэнтрам страабрадніцтва, і паспрыяла не толькі захаванню гэтай цікавай самабытнай культуры, але і яе росквіту. Таму натуральна, што Веткаўскі музей не проста намагаецца зберагчы памяць пра тое мінулае, якое мы ведаем, але больш глыбока даследаваць сваю гісторыю.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика