Frame_4679 _средний_размер.png

Запрашаем на куратарскую экскурсію па выставе "Варвара, Мікола і Зосіма. Архетыпы бабіцкай іконы", якая завяршае сваю працу ў гэтым месяцы.

Гэта прыгожая, каларытная і цікавая выстава пра беларускі народны іканапіс. А менавіта - творы Бабіцкай школы, якія ў простых з выгляду кампазіцыях захоўваюць наймагутнейшы пласт традыцыйнай культуры са шматвяковай гісторыяй.

На выставе паказана перапляценне промыслу і міфа, фальклору і народнага рэлігійнага календара. Мы тут літаральна матэрыялізавалі архетыпы бабіцкай іконы.

Побач з выявамі святых Варвары, Зосімы, Міколы, Савація і Уласія - абрадавыя свечы, рытуальнае печыва, якім кармілі хатнюю скаціну, пчаліны мёд у сотах, частка чэрапа каня, шкура мядзведзя, ручнікі і тэксты замоў на палотнах, і багата яшчэ чаго.

Дазнацца пра патаемны сэнс гэтых перапляценняў мы прапануем на куратарскай экскурсіі, якую правядзе аўтар выставы Галіна Рыгораўна Нячаева.

*Відэазапісу экскурсіі не будзе.

Колькасць месцаў абмежаваная.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).

Калі: 09.02 (нядзеля), у 12:00
Працягласць: каля гадзіны.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 5 BYN 

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg 80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
 
IMG_2002.JPG
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика