Запрашаем на куратарскую лекцыю ў рамках выставы "Спасава Слабада".
Тэма лекцыі: “Стараабрадніцкая сям’я Кавалёвых з Гомеля”.
17.03 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.
У 1898 годзе Фядот Іванавіч Кавалёў набыў у раёне Спасавай слабады - на рагу Фельдмаршальскай і Ветранай вуліц - дом, які перабудаваў для сваёй сям'і. Гэты дом па вул. Пралетарскай, 33 стаіць і сёння. За год да гэтага адбылося вяселле Фядота Кавалёва і Вольгі Пляханавай - выхадцаў са стараабрадніцкіх сем'яў, якія адрозніваліся глыбокай рэлігійнасцю. З тых часоў і пачала сваю гісторыю сям'я Кавалёвых, якая доўжыцца дагэтуль.
Падрабязней: Куратарская лекцыя "Стараабрадніцкая сям'я Кавалёвых з Гомеля", 17.03
Сябры!
У суботу 18 сакавіка ў 16:00 запрашаем усіх кінаманаў ды проста ахвочых да нас у кінаклуб “ЭТНАфільМЫ”!
Гэтым разам прапануем добрае сямейнае кіно, якое спадабаецца і дарослым, і дзецям - "Несцерка". Фільм пра вясёлыя прыгоды беларускага народнага героя Несцеркі, які мае невынішчальны аптымізм, розум і кемлівасць, падарожнічае па родным краі, ніколі не смуткуе і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу.
Сувенір - дробязь, ці сур’ёзная маркетынгавая праца музея? А якім зараз павінен быць цікавы сувенір, і што сёння можа прапанаваць Веткаўскі музей?
На гэтай сустрэчы мы зробім аналіз сувенірнай крамы нашага музея і прывядзем прыклады найбольш ўдалых, на наш погляд, музейных крамаў Беларусі і замежжа. Прэзентуем сувенірную лінейку Веткаўскага музея, а таксама запросім гасцей: мастакоў, рамеснікаў, выкладчыкаў, студэнтаў...
Запрашаем на куратарскую лекцыю ў рамках выставы “Усім вам смуткуючым радасць”.
Тэма лекцыі: “Если бы мы могли понимать облака…”
10.03 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.
Падрабязней: Куратарская лекцыя "Если бы мы могли понимать облака...", 10.03.23
8 сакавіка ў філіяле Веткаўскага музея (што ў Гомелі) адкрылася выстава "Кераміка і ЭТНАбатаніка".
Этнабатаніка - гэта народныя веды пра расліны ў культуры пэўнага народа. На нашай новай выставе мы вырашылі паспрабаваць раскрыць магію расліннага свету беларусаў.
Экспазіцыю складаюць аўтарская кераміка з адбіткамі тутэйшых раслінак ад майстрыхі Вольгі Жарнасек, неверагодныя неглюбскія ручнікі і посцілкі з расліннымі ўзорамі, а таксама фрагменты пасудзін ажно эпохі неаліту, на якіх таксама прысутнічаюць "елачкавыя" і іншыя ўзоры.
Падрабязней: Адкрыццё выставы "Кераміка і ЭТНАбатаніка", 08.03
8 сакавіка (серада) у філіяле Веткаўскага музея адбудзецца адкрыццё новай выставы "Кераміка і ЭТНАбатаніка".
Пачатак вясны, абуджэнне прыроды мы вырашылі адзначыць выставай, галоўным героям якой будуць расліны.
Аснова новай выставы мае тры складнікі:
• аўтарская кераміка майстрыхі Вольгі Жарнасек і яе светаўспрыняцце раслін;
• неглюбскія ручнікі і асэнсаванне раслінных узораў ткачыхамі;
• народная медыцына і магія праз раслінны свет.
Падрабязней: Адкрыццё новай выставы "Кераміка і ЭТНАбатаніка", 08.03 ў 12:00
Запрашаем на куратарскую лекцыю ў рамках выставы "Спасава Слабада".
Тэма лекцыі: «“To be, or not to be…” Помнікі архітэктуры на тэрыторыі Спасавай слабады».
03.03 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.
У апошнія выходныя гэтай зімы мы з вашай дапамогай і ўдзелам зладзілі ажно дзве вечарыны!
Нагода на тое была важная - Масленіца!
Падрабязней: Правядзенне Масленай этна-вечарыны ў філіяле, 26.02
Кожную пятніцу а 18-й гадзіне супрацоўнікі Веткаўскага музея запрашаюць разам спазнаваць таямніцы традыцыйнай культуры ў асяроддзі выставачных праектаў філіяла музея!
21 лютага ў Мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" (Мінск) адбылося адкрыццё выставы "Клінцы стараабрадніцкія".
Нагадаем, што выстава будзе экспанавацца да 11 сакавіка.
Падрабязней: Адкрыццё выставы "Клінцы стараабрадніцкія" ў Мастацкай галерэі "Універсітэт культуры"
Запрашаем на куратарскую лекцыю ў рамках выставы "Спасава Слабада".
Тэма лекцыі: "Іллінскі храм".
Дата і час: 24.02 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.
21 лютага ў 17:00 у Мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адбудзецца адкрыццё выставы "Клінцы стараабрадніцкія".
Гэтая выстава ўжо экспанавалася ў Веткаўскім музеі. І цяпер на працягу двух тыдняў з 23 лютага па 11 сакавіка яе можна будзе пабачыць у сталіцы краіны.
Майстар-клас па абярэжнай масленічнай ляльцы ў філіяле Веткаўскага музея.
Лялька-масленка ўвесь год аберагае тую хату, дзе яна "жыве": забірае на сябе ўсю дрэнную энергетыку і нядобрыя думкі гаспадароў і гасцей хаты. І на Масленіцу ляльку спальваюць, а замест яе робяць новую.
У суботу 25 лютага адбудзецца майстар-клас па лепцы з гліны!
Тэма заняткаў вольная. Магчыма, злепім што-небудзь масленічнае-святочнае.
Узрост: ад 12 год.
Даражэнькія, запрашаем вас на Масленую этна-вечарыну ў філіял Веткаўскага музея!
Вас чакаюць масленічныя песні і карагоды пад гармонік, гульні і танцы. А яшчэ будзем збіваць смятану ў маслабойцы, каб атрымаць масла. Магчыма зробім з гэтага спаборніцтва, каб знайсці самага спрытнага маслабойніка.
Падрабязней: Масленая этна-вечарына ў філіяле Веткаўскага музея, 26.02
Даражэнькія, запрашаем вас адсвяткаваць Масленку разам з Веткаўскім музеем!
У гэтым годзе мы зладзім адразу дзве Масленыя этна-вечарыны!
Апошнім часам філіял Веткаўскага музея, дзе мы звычайна праводзім нашыя вечарыны, не ўмяшчае ўсіх гасцей. А нам важна, каб кожны пачуваўся ўтульна і ўсім хапала месца і на танцах, і за сталом, і на лаўцы.
Запрашаем на куратарскую лекцыю ў межах выставы "выРай: вобраз птушкі ў традыцыйна культуры"!
Тэма: "Людзі і птушкі. Міфы і легенды".
17.02 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.
Падрабязней: Куратарская лекцыя "Людзі і птушкі. Міфы і легенды", 17.02
Сябры!
У суботу 18 лютага ў 15:30 запрашаем усіх кінаманаў ды проста ахвочых да нас у кінаклуб “ЭТНАфільМЫ”!
Гэтым разам мы прапануем для сумеснага перагляду другую частку кінадармы "Андрэй Рублёў" (1966 г.), якое прысвечана жыццю і творчасці вялікага іканапісца.
Калі вы будзеце няспешна гуляць каля філіяла Веткаўскага музея, што ў гомельскім парку, раім зазіраць у нашы вокны! Праз некаторыя вы пабачыце як наведвальнікі разглядаюць унутраныя экспазіцыі, а на частцы іншых заўважыце фотаздымкі. Гэта мы спецыяльна для вас ладзім тэматычныя фотавыставы на вокнах! І кожныя месяц-два іх мяняем.
Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць свята Стрэчання Гасподняе. І да гэтага дня мы прымеркавалі фотавыставу пад назвай "Ікона звалась свячой...".
Падрабязней: Адкрыццё фотавыставы "Ікона звалась свячой...", 15.02
Сёння ў межах Веткаўскага музея распачалася дзейнасць творчай пляцоўкі "ART-Ветка".
Мы прапанавалі сабрацца цікаўным і неабыякавым да гарадской прасторы Веткі людзям, каб абмеркаваць яе ўнікальнасць.
Мэта творчай пляцоўкі - развіваць існуючыя цікавыя ініцыятывы і ствараць новыя прываблівыя лакацыі і актыўнасці ў Ветцы.
© Copyright з 2013 года.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі (!) з актыўнай спасылкай на сайт-крыніцу.