Сябры!
У суботу 28 студзеня ў 16:00 запрашаем усіх кінаманаў ды проста ахвочых да нас у кінаклуб “ЭТНАфільМЫ”!
Нам захацелася крыху працягнуць асалоду каляднага часу. Таму прапануем вам разам з намі паглядзець цудоўны фільм "Вечары на хутары каля Дзіканькі", зняты ў 1961 годзе рэжысёрам Аляксандрам Роў.
Даражэнькія!
У суботу 28.01 а 14-й гадзіне запрашаем вас на заняткі нашай "Школкі традыцыйных спеваў".
Аднаўляем нашы спеўныя заняткі пасля доўгай каляднай паўзы! Ужо час гатавацца да Грамниц (Страчэння)!
Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.
У суботу 28 студзеня адбудзецца майстар-клас па лепцы з гліны!
Тэма заняткаў: свістулькі!
У гэтую пятніцу, 20 студзеня, у межах адкрыцця новай выставы "Спасава Слабада" ў філіяле Веткаўскага музея мы разгорнем дыялогавую пляцоўку па абмеркаванні развіцця турыстычнага патэнцыяла нашага Гомеля.
Назва дыялогавай пляцоўкі - “Спасава слабада: частка цэлага”. Менавіта гэты гістарычны раён горада мы лічым вартым стаць турыстычным цэнтрам і для мясцовых, і для гасцей. На гэта ў нас ёсць пераканаўчыя аргументы.
Падрабязней: Дыялогавая пляцоўка "Спасава слабада: частка цэлага", 20.01.23
Запрашаем на куратарскую лекцыю ў рамках новай выставы "Спасава Слабада".
Тэма лекцыі: "Спасава слабада і яе жыхары".
Падрабязней: Куратарская лекцыя "Спасава слабада і яе жыхары", 20.01.23
20 студзеня (пятніца) у філіяле Веткаўскага музея адбудзецца адкрыццё новай выставы "Спасава Слабада".
У нядзелю 15 студзеня ў філіяле Веткаўскага музея адбудзецца лекцыя "Іканаграфія "Нараджэння Хрыстова" ў Веткаўскім іканапісе", прымеркаваная да свята Богаяўлення.
Самымі светлымі і загадкавымі святамі ў хрысціянскай традыцыі можна лічыць Раство Хрыстова і Вадохрышча. Да іх спрадвеку далучалася падзея пакланення валхвоў. І ўсе гэтыя дзействы аб'ядноўваліся ў свята Богаяўлення.
Ужо да IX стагоддзя была распрацавана ў дэталях іканаграфія Раства Хрыстова, дзе Хрыстос - немаўля ў яслях, побач асёл і бык, Іосіф і Маці Божая, пастухі і валхвы з дарамі. Усе гэтыя элементы знойдзем і ў Веткаўскай іконе Раства Хрыстова. Пры гэтым у ёй ёсць і свае таямніцы і ўтоеныя сэнсы.
Запрашаем вас на лекцыю. Паспрабуем разам увайсці ў радасць нараджэння Бога, новага свету, новага года, новага жыцця!
Падрабязней: Лекцыя «Іканаграфія "Нараджэння Хрыстова"», 15.01.23
Кожную пятніцу а 18-й гадзіне супрацоўнікі Веткаўскага музея запрашаюць разам спазнаваць таямніцы традыцыйнай культуры ў асяроддзі выставачных праектаў філіяла музея!
Даражэнькія, мы рады анансаваць першую этна-вечарыну 2023 года!
Запрашаем вас на самую таямнічую і самую містычную вечарыну - "ВАРОЖБЫ".
Вечарына адбудзецца ў філіяле Веткаўскага музея (што ў Гомелі) 21 студзеня (субота) і пачнецца ў 15:00.
Калядны час вельмі спрыяе для таго, каб ВАРАЖЫЦЬ. Таму запрашаем у нашу прастору за магічнымі старажытнымі рытуаламі, гульнямі, спевамі. А таксама танцамі
Падчас вечарыны мы будзем спасцігаць усе асаблівасці варожбаў на Гомельшчыне: шчасце, доля-нядоля, багацце, замужжа... Усё для таго, каб высветліць будучыню, падрыхтавацца да непазбежнага.
КАЛЯДНЫ БОНУС: пакажам Батлейку для дарослых!
Сябры, хадзем шчадраваць!
13 студзеня, на Шчодры, мы ладзім наш традыцыйны паход гаманкім-звонкім гуртом у горад! У кампаніі Казы і Мядзведзя з традыцыйнымі спевамі і вясёлымі пажаданнямі пойдзем на базар!
Апранайцеся адпаведна надвор’ю. Ды бярыце з сабой за кампанію добры настрой і пару сяброў.
Пажадана захапіць з сабой стракатую хустку, незвычайны капялюх, размаляваць твар - каб "пераўвасобіцца" ў нейкага персанажа. Бо традыцыя таго патрабуе.
У гэтую нядзелю, 8 студзеня, у Веткаўскім музеі (што ў Ветцы) адбудзецца майстар-клас па запраўцы кроснаў.
Наша ткачыха Любоў Зайдак, якая што нядзелю праводзіць бясплатныя майстар-класы па ткацтве ў Веткаўскім музеі, пакажа як трэба запраўляць кросны. Выдатная магчымасць павучыцца асновам ткацкай справы!
22 снежня, у дзень свайго нараджэння, Галіна Рыгораўна Нячаева прэзентавала свой трэці зборнік вершаў!
Канешне, вы добра ведаеце, што Галіна Рыгораўна - гэта душа Ветаўскага музея, у якім яна працуе з першага дня адкрыцця пастаяннай экспазіцыі і нават крыху раней, дзе працяглы час была дырэктаркай, а зараз займае пасаду намесніцы дырэктара па навуковай працы. Праўда, цяперашні дырэктар Пятро Цалка ўсё роўна называе спадарыню Галіну галоўным дырэктарам.
Акрамя гэтага, Галіна Рыгораўна - мастачка і паэтэса. І менавіта ў гэтых амплуа яна выступіла ўчора ў Гомельскай абласной бібліятэцы. Там у Арт-кафэ адбылася прэзентацыя новага зборніка лірыкі "Время циклонов" і адкрылася выстава карцін Галіны Нячаевай.
Падрабязней: Прэзентацыя зборніка лірыкі і адкрыццё выставы Галіны Нячаевай, 23.12.22
22 снежня (чацвер) у свой дзень народзінаў Галіна Рыгораўна Нячаева прэзентуе новы ўласны зборнік вершаў "Время циклонов".
Галіна Рыгораўна - супрацоўніца Веткаўскага музея з першага дня адкрыцця пастаяннай экспазіцыі і нават крыху раней. Працяглы час яна была дырэктаркай музея, а зараз займае пасаду намесніцы дырэктара па навуковай працы. З'яўляецца заслужанай дзеячкай культуры Беларусі, а за творчы ўклад у культуру Беларусі была ўзнагароджана медалямі Францыска Скарыны і Кірылы Тураўскага.
Падрабязней: Прэзентацыя новага зборніка вершаў Галіны Нячаевай 22.12
Сябры, запрашаем вас на самы смачны перадсвяточны майстар-клас! Будзем распісваць калядныя ды навагоднія пернікі!
Правядзе майстар-клас кандытарка Наталля Адзінцова. Яна падрыхтуе для вас пернікі і патрэбную глазуру. Кожны ўдзельнік атрымае два пернічкі - у выглядзе ёлачнага шара і зайца (сімвала наступнага года). І канешне, упрыгожаныя вырабы вы забярэце з сабой.
Даражэнькія!
У суботу 17.12 а 14-й гадзіне запрашаем вас на заняткі нашай "Школкі традыцыйных спеваў".
Працягваем вывучаць нашы прыгожыя калядныя спевы! Рыхтуемся да свят.
Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію. На такіх занятках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам!
Сябры!
У суботу 17 снежня ў 16:00 запрашаем усіх кінаманаў ды проста ахвочых даведацца больш пра свае традыцыі да нас у кінаклуб “ЭТНАфільМЫ”!
У гэты перадсвяточны час мы хочам прапанаваць вам паглядзець цудоўныя дакументальныя фільмы пра калядныя традыцыі нашых продкаў-беларусаў.
Upd: запіс закрыты. Калі з'явяцца вольныя месцы - паведамім.
Сябры!
У суботу 17 снежня адбудзецца майстар-клас па лепцы з гліны!
На гэтых занятках мы будзем рабіць навагоднія сувеніры і званочкі.
Каб гэты перыяд стаў сапраўды чароўным, мы падрыхтавалі інтэрактыўную праграму “Батлейка ў Веткаўскім”!
Падрабязней: Веткаўскі музей распачынае калядна-навагодні сезон!
UPD: запіс закрыты! Калі раптам з'явяцца вольныя месцы - паведамім.
Сябры, мы працягваем серыю перадсвяточных майстар-класаў і запрашаем вас на заняткі па вырабе саламяных сняжынак, якімі вы зможаце ўпрыгожыць і сваю калядную ялінку, і, нават, навагоднія падарункі для вашых родных і сяброў!
У суботу 10.12 а 14-й гадзіне запрашаем вас на заняткі нашай "Школкі традыцыйных спеваў".
Будзем вывучаць нашы прыгожыя калядныя спевы!
© Copyright з 2013 года.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі (!) з актыўнай спасылкай на сайт-крыніцу.