Сябры!

У суботу 18 сакавіка ў 16:00 запрашаем усіх кінаманаў ды проста ахвочых да нас у кінаклуб “ЭТНАфільМЫ”!

Гэтым разам прапануем добрае сямейнае кіно, якое спадабаецца і дарослым, і дзецям - "Несцерка". Фільм пра вясёлыя прыгоды беларускага народнага героя Несцеркі, які мае невынішчальны аптымізм, розум і кемлівасць, падарожнічае па родным краі, ніколі не смуткуе і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу.

У нашым кінаклубе мы ўжо знаёмілі вас з падобным сюжэтам і глядзелі мультфільм "Несцерка". А ў гэтую суботу будзем глядзець фільм, які быў зняты ў 1955 годзе з цудоўнымі беларускімі акторамі на кінастудыі "Беларусьфільм".

І як заўсёды, за кубкам духмянай гарбаты паразмаўляем і абмяркуем пабачанае.

Калі: 18.03 (субота) у 16:00.
Працягласць фільма: паўтары гадзіны.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4 (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 3 BYN.

Тэлефон філіяла: +375(232)509698.

* На фота кадр з кіно "Несцерка".

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика