Запрашаем на куратарскую лекцыю ў рамках выставы "Спасава Слабада".

Тэма лекцыі: “Стараабрадніцкая сям’я Кавалёвых з Гомеля”.

17.03 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

У 1898 годзе Фядот Іванавіч Кавалёў набыў у раёне Спасавай слабады - на рагу Фельдмаршальскай і Ветранай вуліц - дом, які перабудаваў для сваёй сям'і. Гэты дом па вул. Пралетарскай, 33 стаіць і сёння. За год да гэтага адбылося вяселле Фядота Кавалёва і Вольгі Пляханавай - выхадцаў са стараабрадніцкіх сем'яў, якія адрозніваліся глыбокай рэлігійнасцю. З тых часоў і пачала сваю гісторыю сям'я Кавалёвых, якая доўжыцца дагэтуль.

На гэтай куратарскай лекцыі разгледзім гісторыю раёна Спасавай слабады праз прызму вялікай стараабрадніцкай сям'і Кавалёвых, і даведаемся, чым яны жылі тады і дзе зараз жывуць нашчадкі Фядота Іванавіча і Вольгі Пятроўны.
Лектарка: Таццяна Літвінава, мастацтвазнаўца, загадчыца мастацкага аддзела Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. 

Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 2 BYN.

Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика