Даражэнькія!

У суботу 18.03 а 14-й гадзіне запрашаем вас на заняткі нашай "Школкі традыцыйных спеваў".

Пачнём рыхтавацца да ГУКАННЯ ВЯСНЫ!

Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.

На такіх занятках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.

Супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.

Перад тым, як заспяваць, на занятках адбываецца пэўная галасавая і дыхальная гімнастыка. Такая размінка ды спевы ў народнай манеры - шыкоўна аздараўляе і голас, і арганізм у цэлым.

Час правядзення: 18 сакавіка ў 14:00.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4 (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: бясплатна.

Тэлефон філіяла: +375(232)509698.

*Фота з нашага "Гукання вясны" у 2021 годзе.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика