Даражэнькія, 22 сакавіка па народным календары мы адзначаем свята Саракі.

Як кажуць у народзе, "на Саракі дзень з ноччу мераюцца" - менавіта ў дзень вясновага раўнадзенства, лічыцца, пачынае абуджацца зямля ад зімовага сну.

І па традыцыі, на Саракі гаспадыні пяклі пячэнне ці булачкі ў выглядзе птушак.

З гэтай нагоды, 22 сакавіка ў філіяле Веткаўскага музея ўсіх, хто замовіць экскурсію (з экскурсаводам), мы будзем частаваць печанымі птушачкамі!

Галоўная ўмова: загадзя, да 21 сакавіка ўключна, запісацца на экскурсію. Птушачку атрымае кожны ўдзельнік.

Каб запісацца тэлефануйце (з 9:30 да 18:00) +375(232)509698, ці пішыце ў асабістыя паведамленні.

Дата: 22 сакавіка.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4 (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт экскурсіі: дарослыя - 10 BYN.
навучэнцы (вну, каледжа, школы) - 5 BYN.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика