Даражэнькія, у гэтую нядзелю 19 сакавіка ў 14:00 у філіяле Веткаўскага музея мы правядзём майстар-клас па вырабу андарака!

Андарак - гэта від беларускага жаночага паяснога адзення - доўгая шырокая спадніца.

Правядзе майстар-клас загадчыца філіяла музея Наталля Кадзетава. Наталля раскажа і пакажа ўсе сакрэты стварэння прыгожага андарака.

Што неабходна ўзяць з сабой на майстар-клас:

- тканіну на спадніцу - ваўняную, ільняную ці на крайні выпадак сацінавую. Памер тканіны - неабходная вам даўжыня памножаная на 2, плюс 10 сантыметраў, шырыня каля 2 метраў (андарак - спадніца доўгая: абавязкова ніжэй за калена, пажадана па шчыкалатку, альбо амаль да падлогі). Традыцыйна шылі андарак з чырвонай тканіны / у клетку / у палоску;
- 20 сантыметраў бартоўкі (грубая тканіна, пажадана ільняная, якая ідзе на падшыўку бартоў);
- ніткі і іголку, калі ёсць добрыя нажніцы, бярыце і іх.

Калі не паспееце набыць тканіну - можна прыйсці і без яе. Мы пакажам вам тэхніку і алгарытм, і вы самастойна зможаце зрабіць свой андарак дома.

Кошт: 3 BYN.

Калі: 19.03 (нядзеля), у 14:00.

Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4 (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне, альбо тут у прыватныя паведамленні. Нам трэба ведаць, колькі вас будзе, каб на ўсіх хапіла месца і ўвагі.

Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00).

*фота ўзята з Вікіпедыі.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика