Upd: запіс закрыты. Калі з'явяцца вольныя месцы - паведамім).

У суботу 25 сакавіка адбудзецца майстар-клас па лепцы з гліны!

Тэма гэтых заняткаў будзе сугучная нашай новай выставе - батаніка! Будзем выкарыстоўваць адбіткі раслінак.

Узрост: ад 12 год.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 (альбо ў асабістыя паведамленні) і перадаплата ў філіяле музея да пятніцы (уключна).

Кошт удзелу: 10 BYN*.
*Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем.
Пры жаданні, свой выраб можна абпаліць у спецыяльнай печы (+3 BYN - аплачваецца наяўнымі майстру).

Пажадана ўзяць з сабой спецыяльны фартух або зменную вопратку (якую нястрашна запэцкаць), і заколку, каб прыбраць доўгія валасы.

Па заканчэнні майстар-класа важна будзе сфатаграфаваць свой выраб - каб памылкова не забраць чужое.

Час правядзення: 25.03 (субота), 11:00.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4 (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00).

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика