Сувенір - дробязь, ці сур’ёзная маркетынгавая праца музея? А якім зараз павінен быць цікавы сувенір, і што сёння можа прапанаваць Веткаўскі музей?
На гэтай сустрэчы мы зробім аналіз сувенірнай крамы нашага музея і прывядзем прыклады найбольш ўдалых, на наш погляд, музейных крамаў Беларусі і замежжа. Прэзентуем сувенірную лінейку Веткаўскага музея, а таксама запросім гасцей: мастакоў, рамеснікаў, выкладчыкаў, студэнтаў...
Разам паспрабуем разабрацца: які ўсё ж сувенір ад Веткаўскага музея мы хацелі б трымаць у сваіх руках?
Запрашаем да ўдзелу ў сустрэчы і чакаем вашы прапановы!
І, магчыма, ужо менавіта вашы сувеніры ўпрыгожаць нашу сувенірную краму і паедуць вандраваць па свеце!
Калі: 14 сакавіка ў 09:30.
Дзе: Веткаўскі музей, кабінет Шклярава - г. Ветка, Красная плошча, 5.
Тэлефон музея: +375 (2330) 4-27-49.