Запрашаем на куратарскую лекцыю ў рамках выставы “Усім вам смуткуючым радасць”.
Тэма лекцыі: “Если бы мы могли понимать облака…”
10.03 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.
Калі б мы разумелі аблокі ...
Кругагляд звужаецца ў маленькім акне тэлефона і ноўтбука. Аблокі праплываюць незразумелымі ценямі і часта неўсвядомлена. А між тым, аблокі - гэта эмоцыі планеты, калі яснае неба і сонца - яе думкі, а калі зоркі і месяц - сны.
Гэтая касмалогія ўся жыве на іконе. Астралагічны код сімвалічны: залатое неба, свяцілы глядзяць, аблокі аддзяляюць нябесныя з'явы і цуды і азначаюць узаемадзеянне метафізічнага і чалавечага светаў.
Веткаўская ікона падвоіла коды. Новы час з вятрамі і аблокамі мараходаў уварваўся ў сістэму вечнага святла і ўмоўных знакаў. Зямныя пачуцці ў размове з небам перайшлі на код атмасферных, маляўнічых аблокаў. Але прастора іконы пабудавана па іншых законах, чым карціна.
Як паводзяць сябе аблокі і што яны значаць на мяжы двух светаў: Сярэднявечча - і Нашага? Праўда, уся сімфонія, усё пераменлівае і рытмічнае ззянне колеру і святла - ужо былі заўважаны старажытнымі - у іх таямніцы і няспыннай размове з намі!
Лектарка: Галіна Рыгораўна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаная дзеячка культуры Беларусі.
Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 2 BYN.
Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98.