19 сакавіка ў філіяле Веткаўскага музея адбыўся майстар-клас па вырабу андарака.

Напачатку Наталля Кадзетава (загадчыца філіяла Веткаўскага музея) апавяла пра віды традыцыйнага паяснога адзення, як яно зменьвалася ў залежнасці ад узросту дзяўчыны. І, канешне, пагаварылі пра сам андарак: хто і калі яго апранаў, якая даўжыня павінна быць, які колер і ўзор на тканіне. Разгледзелі розныя варыяцыі андаракоў: неглюбскі, казацка-балсунскі, маркавіцкі, калінкавіцкі.

Дарэчы, ці ведалі вы, што калі дарослая дзяўчына выходзіла з дома ў адной сарочцы без андарака, то лічылася, што яна выйшла голая?

Ну а далей перайшлі да практычнай частцы і разабралі пэўныя нюансы:
як правільна падкласці, якія складкі, зборкі дзе павінна быць, каб андарак выгодна падкрэсліваў фігуру, а не псаваў і г.д.

За час, які быў адведзены на майстар-клас, дзяўчаты не пашылі сабе андаракі, бо, безумоўна, гэта патрабуе больш часу. Але цяпер яны ведаюць, як давесці справу да канца.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика