Запрашаем на куратарскую лекцыю ў рамках выставы "Спасава Слабада".

Тэма лекцыі: «“To be, or not to be…” Помнікі архітэктуры на тэрыторыі Спасавай слабады».

03.03 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

На куратарскай лекцыі гаворка пойдзе пра помнікі архітэктуры, якія засяроджаны на тэрыторыі Спасавай слабады (цяпер гэта частка Цэнтральнага раёна горада).

Мы пагаворым не толькі пра ўжо ўнесеныя ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі дарэвалюцыйны шпіталь, дзве стараабрадніцкія цэрквы і жылую забудову, але і пра прэтэндэнтаў на ўнясенне ў гэты спіс з пункту гледжання іх гістарычнай і мастацкай каштоўнасці.

Лектар: Юрый Катляроў, навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея.

Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 2 BYN.

Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика