У апошнія выходныя гэтай зімы мы з вашай дапамогай і ўдзелам зладзілі ажно дзве вечарыны!

Нагода на тое была важная - Масленіца!

Мы разам танчылі, спявалі, частаваліся блінамі. Асаблівая падзяка вам за цудоўныя пачастункі да стала і самыя смачныя ў свеце бліны.

Два дні збівалі ў маслабойцы смятану ў масла. Амаль атрымалася.

А яшчэ пазнаёмілі вас з абрадам "Масленічная калодка", які бытаваў у вёсках Маркавічы і Гадзічава Гомельскага раёна. Сутнасць абраду ў тым, што нежанатыя хлопцы, якім па ўзросце ўжо час абрацца шлюбам, падвяргаліся абрадаваму пакаранню. Згодна традыцыі, чалавек прыйшоў на гэты свет, каб аднавіць ланцужок жыцця. Калі хлопец дасягаў сталасці, надыходзіў час выконваць абавязак - працягнуць род. Таму ў знак абрадавага пакарання да нагі нежанатага хлопца прывязвалі драўляную калодку, альбо накідвалі вяроўку з паленам на шыю, якую ён павінны быў насіць увесь масленічны тыдзень. Аднак калі хлопец лічыў пакаранне неапраўданым, ён мог “адкупіцца” ад сваіх аднавяскоўцаў добрым падарункам.

А тыя, хто наведаў наш Маслены дзень у Ветцы, патрапіў яшчэ і на экскурсію па музеі ад дырэктара Пятра Цалка. Дарэчы, па водгуках экскурсія багата каму асабліва спадабалася. Нам вельмі прыемна.

Дзякуем усім, што прынялі ўдзел у нашых Масленках.
Вы ж памятаеце, што мы вельмі любім бачыць вас на нашых вечарынах.

 

 

 

  

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика