8 сакавіка (серада) у філіяле Веткаўскага музея адбудзецца адкрыццё новай выставы "Кераміка і ЭТНАбатаніка".

Пачатак вясны, абуджэнне прыроды мы вырашылі адзначыць выставай, галоўным героям якой будуць расліны.

Аснова новай выставы мае тры складнікі:
• аўтарская кераміка майстрыхі Вольгі Жарнасек і яе светаўспрыняцце раслін;
• неглюбскія ручнікі і асэнсаванне раслінных узораў ткачыхамі;
• народная медыцына і магія праз раслінны свет.

Керамістка Вольга Жарнасек:
"Беларускі раслінны свет заўсёды захапляў мяне сваёй прыгажосцю і практычнай карысцю. Сама збіраю зёлкі, выкарыстоўваю іх для лекавання і харчавання сям'і. І аднойчы мне захацелася адбіць нашыя прыгожыя расліны на гліне... Так і з'явілася на свет серыя паліванага-малачонага посуду "Этнабатаніка".
Свой посуд, як і колісь беларускія ганчары, я толькі часткова пакрываю палівамі (зверху і ўсярэдзіне), астатнюю частку апрацоўваю малаком. І пасля абпалу яно надае талеркам прыгожы карычневы колер і флёр архаікі, падобнай да пацямнелага старога посуду...
Для гэтай выставы я адбіла 25 раслін, якімі беларусы здаўна харчуюцца і лякуюцца, якія вельмі шануюць, выкарыстоўваюць у традыцыйных святах і магічных абрадах".

На адкрыцці нашай выставы можна будзе пазнаёміцца і паразмаўляць з керамісткай спадарыняй Вольгай.

А таксама мы парадуем вас вясеннімі спевамі з карагодам, зёлкавай гарбатай і печанымі птушкамі (булачкамі).

Запрашаем на адкрыццё!

Калі: 08.03.2023 у 12:00.

Дзе: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Уваход вольны!

Тэлефон: +375 232 50-96-98.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика