Вынікі суботняга майстар-класа па выцінанцы.

Задума была - рабіць птушак, але ўдзельнікі захапіліся, і акрамя птушак атрымаліся яшчэ і велікодныя яйкі, і казачныя персанажы.

Выцінанка, ці як па-мясцоваму называюць выразанка, альбо выстрыганка, была асабліва пашырана на тэрыторыі Беларусі ў XIX — першай палове XX стагоддзяў. Выцінанку шырока выкарыстоўвалі ў побыце. Ёй упрыгожвалі вокны, сцены, паліцы, столь і покуць (“чырвоны кут”). Кожны год выцінанку абнаўлялі. Дарэчы, звычайна да Вялікадня.

Майстар-клас па выцінанцы можна асобна замаўляць. Напрыклад, гэта можа быць выдатнае пазакласнае мерапрыемства для школьнікаў. Мінімальная колькасць удзельнікаў - 5 чалавек. Д.ля замовы пішыце ў прыватныя паведамленні ці тэлефануйце +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00).

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика