Вынікі майстар-класа па вырабе саламянай птушкі.

Саламяныя вырабы - абярэгі і традыцыйныя ўпрыгожванні інтэр'ера беларусаў з даўніх часоў. І нас вельмі цешыць, што нашыя заняткі з саломай заўсёды збіраюць людзей.

Саламяныя птушачкі - выраб, здаецца, просты, але, шчыра кажучы, з першага разу не ва ўсіх і атрымаецца. Але на сённяшнім майстар-класе здолелі ўсе: у кожнага з'явілася свая прыгожая птушка.
Салома падсохне, і птушка зможа "лётаць".

Такі майстар-клас па саламянай птушцы можна асобна замаўляць. Напрыклад, гэта можа быць выдатнае пазакласнае мерапрыемства для школьнікаў. Мінімальная колькасць удзельнікаў - 5 чалавек. Для замовы пішыце ў прыватныя паведамленні ці тэлефануйце +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00).

 

 

 

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика