Нядаўна ў філіяле Веткаўскага музея адкрылася новая выстава "Ecce homo. Уніяцкае мастацтва Беларусі".

На ёй упершыню ў Гомелі прадстаўленыя экспанаты з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі і рэлігіі, аднаго з найбагацейшых у Беларусі сховішчаў сакральнага мастацтва.

Гэта старажытныя іконы, кнігі ХVI - XVIII стагоддзяў, незвычайныя для нашага рэгіёна храмавая ўніяцкая скульптура, адзенне святароў з фрагментамі знакамітых слуцкіх паясоў, выданні лацінамоўных “Імшалаў”, аздобленых шыкоўнымі гравюрамі.

Тут вы пабачыце рэалістычныя элементы, уласцівыя заходняму мастацтву, этнічнасць, шчырасць, экспрэсію... Вельмі раім наведаць і пабачыць на свае вочы гэта незвачайнае, па-асабліваму прыгожае сакральнае мастацтва, сапраўднае багацце нашай культуры.

*Ecce Homo - з лацінскай мовы - "Вось чалавек".

Выстава "Ecce homo. Уніяцкае мастацтва Беларусі" будзе даступная для наведванняў да канца чэрвеня гэтага года.

Філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

.

 

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика