Моманты з майстар-класа па роспісу велікодных яек ў філіяле Веткаўскага музея.
Неад'емным атрыбутам святкавання Вялікадня з'яўляецца яйка. І сёння пры дапамозе свечак, воску ды фарбаў мы рабілі сапраўдныя велікодныя яйкі, прычым двух відаў: пісанку і шкрабанку.
Пісанку, якую мы размалёўвалі з дапамогай воску і спецыяльнай прылады - пісачка - звычайна не ядуць, і ёй не гуляюцца наўбіткі, а дораць дарагім людзям ці, напрыклад, як рытуальную рэч закопваюць па баках агарода.
А граюцца ўжо крашанкамі ці шкрабанкамі (яйкі, упрыгожаныя метадам гравіроўкі: спачатку яйка фарбуецца ў нейкі колер, а затым на яго паверхні вострым шылам або іголкай наносіцца малюнак).
Такі ж майстар-клас паўторым акурат напярэдадні праваслаўнага Вялікадня - 15 красавіка ў 11:00. Таму, хто хоча мець на свята самую прыгожую велікодную пісанку - прыходзьце да нас.
Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00).