У мінулую сераду 29 сакавіка адбылося адкрыццё нашай выставы «Пакроўскія вароты. Чатыры вобразы Веткі» ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі.

На гэтай выставе мы прадставілі чатыры ўнікальныя веткаўскія іканаграфіі: «Пакроў», «Маці Божая Казанская», «Спас Нерукатворны» і «Святы Мікола-Цудатворац».

Выставу «Пакроўскія вароты. Чатыры вобразы Веткі» прадстаўлялі дырэктар Веткаўскага музея Пятро Цалка і магістарка тэалогіі, навуковая супрацоўніца музея Вольга Афанасьева.

Дзякуй наведвальніцам адкрыцця, а таксама супрацоўнікам музея гісторыі рэлігіі Андрэю Ціхаміраву і Ігару Ганчаруку за водгукі пра нашу выставу.

І дзякуй усім, хто прыйшоў на адкрыццё. Нам было вельмі прыемна пазнаёміцца з вамі, сябры, і апавесці вам пра нашу Ветку.

Выстава «Пакроўскія вароты. Чатыры вобразы Веткі» будзе даступна для наведванняў у Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі да канца чэрвеня гэтага года.

Будзем рады, калі вы наведаеце выставу і падзеліцеся з намі вашымі ўражаннямі каментаром тут, ці паведамленнем у прыватныя паведамленні.

Дзякуй дырэктарцы і супрацоўнікам музея гісторыі рэлігіі за прапанову і запрашэнне Веткаўскаму музею прывезці сваю выставу.

P.s. відэа by Кацярына Ярывановіч.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика