Instagram_pos5.jpg

 Запрашаем у суботу 21 кастрычніка на майстар-клас па Сожскай скані. Гэтым разам будзем прыцягваць удачу: рабіць магніты ў выглядзе падковы! Дарэчы, выдатны сувенір гаспадарам хаты, калі ідзяце да кагосьці ў госці 

Правядзе занятак майстар Міхаіл Лізагуб.
"Сожская скань" - назва тэхналогіі інкрустацыі драўлянай габлюшкай розных вырабаў. Гэтая тэхніка ўнікальная і зараз з'яўляецца выключна мясцовай з'явай.

Работы, выкананыя ў тэхніцы сожскай скані, маюць у сваіх калекцыях Біл Клінтан, Бенедыкт XVI, а карані гэтага віду дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вядуць у XV ст., аднак з часам гэтая тэхніка была забытая. Але ў 1990-х гг. гомельскі ўмелец Уладзімір Цакуноў адрадзіў і палепшыў гэтую тэхналогію, якую цяпер называюць «Сожская скань», «Гомельская скань» або «Цакуноўка».

Колькасць месцаў абмежаваная. Таму абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698.
Кошт: 15 BYN.

 Калі: 21.10 (субота), 12:00.

 Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

 Тэлефон для запісу: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика