Instagram_post_-_136.jpg

Запрашаем на куратарскую лекцыю ў прасторы выставы “Пляценне. Тэхналогія як магія”.

 Тэма лекцыі: “Плетение словес..."

 20.10 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

 Пляценне, як адзін з сімвалаў прамудрасці, адкрытае архаічным чалавекам на світанні часоў, не магло не выклікаць паралеляў у мастацтве сплятаць словы ў рытмічны арнамент.

Тэрмін з'явіўся ў антычнасці, але сам архетып добра вядомы традыцыйнай культуры: у рытміцы рытуалу, дзе слова, спевы, танец і абрадавыя дзеянні сплятаюцца ў адзіны сэнс. Пляценнем слоў-вобразаў поўныя загадкі.

У XIV ст., у часы другога паўднёваславянскага ўплыву, стыль плеценага арнаменту і "пляцення славес" узяў верх у славянскай хрысціянскай кніжнасці. Яго ўзлёты паўтараюцца, хоць і з іншымі назвамі, у эпохі арнаментальных бунтаў культуры: у барока, ракако, мадэрне…

Мы працягваем асноўныя прынцыпы "пляцення славес" у паэтычнай творчасці. Аднак і фармаванне новых тэрмінаў сучаснай інфармацыйнай эпохі звяртаецца да архетыпаў: інтэрнэт = сетка, кошык, сувязь… Усе словы з тэхналогіі пляцення.

 Лектарка: Галіна Рыгораўна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаная дзяячка культуры Беларусі.

 Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 3 BYN.

 Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика