Сябры, прапануем вам новы від экскурсій у нашым гомельскім філіяле!
Цяпер стандартную экскурсію можна дапоўніць майстар-класамі па ткацтве і танцах
Напачатку наш навуковы супрацоўнік правядзе вас па чатырох выставах (каторыя мяняюцца кожныя 3-6 месяцаў) і дапаможа атрымаць не проста візуальную асалоду, але і паглыбіцца ў кантэкст.
Пасля вы сваімі рукамі паспрабуеце ткаць на кроснах. Мажліва дома ў вашай бабулі стаялі кросны і вы яшчэ бачылі, як яна ткала набожнік, альбо посцілку. А самі так і не наважыліся паспрабаваць. Чаму б гэта не зрабіць зараз?
І па завяршэнні мы развучым з вамі элементы самых знакамітых і прыгожых беларускіх танцаў, такіх як Лявоніха, Падыспань, Грачанікі.
Такая экскурсія з ткацтвам і танцамі даступная для груп ад 10 да 30 чалавек. І абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).
Кошт: 7 BYN з чалавека.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).