Сябры, паспрабуем даваць анонс мерапрыемстваў у Веткаўскім музеі і яго гомельскім філіяле адразу на цэлы месяц.
Так вам будзе зручней спланаваць наведванне нашага музея і не прапусціць тое, што цікава.

*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены, пра якія, канешне, будзем паведамляць.

Вечарыны і святы:
“Гуканне вясны” - рэканструкцыя архаічнага абраду.
01.04 (субота) пачатак у 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель),
кошт: бясплатна.

Новыя выставы:
Адкрыццё выставы “Уніяцтва” (прадставім экспанаты Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі).
07.04 (пятніца) 16:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель),
кошт: бясплатна.

Майстар-класы:
“Велікодная пісанка” - фарбуем велікодныя яйкі.
02.04 (нядзеля) 12:00 і 15.04 (субота) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель),
кошт: 3 BYN

“Выцінанка “Птушкі” - робім птушачак з фетру ў тэхніцы выцінанкі.
08.04 (субота) 15:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель),
кошт: 3 BYN

“Саламяная птушка” - робім птушачак з саломы.
09.04 (нядзеля) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель),
кошт: 3 BYN

"Сожская скань” - лакальная тэхналогія інкрустацыі драўнянай стружкай розных вырабаў.
23.04 (нядзеля) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель),
кошт: 12 BYN

Па лепцы з гліны:
08.04 і 22.04 (суботы) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель),
кошт: 10 BYN (+3 BYN майстру за абпал вырабу ў печцы).

Куратарскія лекцыі:
“Міфалогія раслін” у прасторы выставы “Кераміка і
ЭтнаБатаніка”, куратарка Галіна Нячаев.
07.04 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель),
кошт: 3 BYN

“Страсны цыкл” у прасторы выставы “Уніяцтва”, куратарка Вольга Афанасьева.
14.04 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель),
кошт: 3 BYN

“Таямніца Крыжа і Уваскрасення” у прасторы выставы “Уніяцтва”, куратары Вольга Афанасьева і Андрэй Скідан.
21.04 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель),
кошт: 3 BYN

“Архітэктура Спасавай слабады ў кантэксце драўлянай архітэктуры Гомеля” у прасторы выставы “Спасава Слабада”, куратар Андрэй Скідан.
28.04 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель),
кошт: 3 BYN

Сустрэчы:
Сустрэча ў межах праекту “ART-Ветка” - абмяркуем магчымасці стварэння турыстычнага кластэру ў Веткаўскім раёне.
15.04 (субота) 12:00, Веткаўскі музей (Ветка),
кошт: бясплатна.

Спевы, танцы і кіно:
Кінаклуб “ЭТНАфільМЫ” са смачным майстар-класам: разам паглядзім і абмяркуем кіно “Юраўскі карагод” (пра архаічны абрад гомельскага Палесся), а пасля ўпрыгожым каравай з фільма і пасмакуем яго, запіваючы калінавікам.
29.04 (субота) 16:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель),
кошт: 3 BYN

Заняткі "Школкі традыцыйных спеваў” - вучымся і спяваем традыцыйныя песні нашага рэгіёна.
08.04 (субота) 13:00, 15.04 (субота) 13:00, 22.04 (субота) 14:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель),
кошт: бясплатна.

Заняткі "Школкі бытавога танца” - вывучаем і танчым сапраўдныя народныя танцы.
09.04, 23.04, 30.04 (нядзелі) 16:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель),
кошт: 2 BYN

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика