Для дзіцячых груп у нас заўсёды ёсць цікавыя экскурсіі, займальныя майстар-класы, разнастайныя гульні, у тым ліку з песнямі, карагодамі, танцамі.

Любім прымаць у нашым музеі цікаўныя, ахвочыя адначасова да новых ведаў і гульняў дзіцячыя групы. А дзеці, як падаецца нам і іх настаўнікам ды выхавацелям, любяць прыходзіць да нас.

Прымаем групы толькі па папярэднім запісе.

Экскурсіі, гульні і майстар-класы праводзім у філіяле Веткаўскага музея (Гомель).
Па тэлефоне +375 (232) 50-96-98 можна падабраць праграму, патрэбную дату і час, а таксама ўдакладніць кошт.

У Веткаўскім музеі (Ветка) таксама прымаем дзіцячыя групы - толькі экскурсіі.

Тэлефон для запісу ў Веткаўскі музей (Ветка): +375 (2330) 4-27-49.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика