Запрашаем на куратарскую лекцыю ў межах новай выставы "Усім вам смуткуючым радасць".

Тэма лекцыі: "Честнейшую херувим…” Іканаграфія Багародзіцы ў Веткаўскай іконе.

24.03 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

У хрысціянскім мастацтве шанаванне Божай Маці выражана надзвычай багата і глыбока. Не выпадкова нас працягваюць дзівіць не толькі новыя іканаграфічныя зводы, але і разнастайнасць у тонкіх падрабязнасцях і дэталях яе выяў. Найменні іх з'яўляюцца як тапонімы або як эпітэты, якімі называюць Божую Маці гімнаграфічныя і іншыя літургічныя тэксты.

Кожная эпоха, як і кожная малая царква, развівае па-свойму шанаванне Божай Маці. У яе асобе мы бачым дзеянне промыслу Божага аб выратаванні ўсяго свету праз Богаўвасабленне Хрыста. Яна для хрысціян і ёсць вобраз жывой Царквы.

Хрысціянскі збор стараабраднікаў веткаўцаў развівае і насычае новымі сэнсамі ўжо шырока вядомыя зводы, а пры гэтым у пошуках лепшага і большага невычэрпна стварае і натхняе, адкрываючы прыгажосць і дабрыню жыцця чалавека з Богам і з чалавекам у свеце сёння.

Бліжэй пазнаёмімся з іканаграфіяй Багародзіцы ў Веткаўскім абразе ўжо ў гэтую пятніцу.

Лектарка: Вольга Афанасьева, магістарка тэалогіі, навуковая супрацоўніца Веткаўскага музея.

Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (парк, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 2 BYN.

Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика