Даражэнькія!
Запрашаем усіх вас на “Гуканне вясны” з Веткаўскім музеем!

1 красавіка (субота) у 12:00.

«Гуканне вясны» — архаічны абрад, звязаны з абуджэннем прыроды і заклікам вясны. Своеасаблівы пераход ад зімы да лета. Ад гэтага раней асабліва залежаў дабрабыт чалавека.

Давайце разам справім адзін з самых адметных абрадаў Гомельскага Палесся і абудзім зямлю ад зімовага сну. Гэта абрадавае дзеянне павінна адзначацца весела, шумна: са спевамі, гульнямі, карагодамі, танцамі!

Разам з вамі мы:
- пойдзем на ўзбярэжжа ракі Сож;
- паспяваем разам традыцыйныя веснавыя песні;
- паводзім карагоды ды пагуляем у веснавыя гульні;
- пасмакуем печаных птушачак - абрадавае печыва;
- зробім пудзіла Зімы;
- прыгатуем яечню;
- і зладзім шмат іншых цікавых абрадавых дзеянняў.

Дапаможа нам гукаць вясну фальклорны гурт “Стаўбунскія вячоркі” з вёскі Стаўбун Веткаўскага раёна.

Прыходзьце самі ды бярыце з сабой вясёлую кампанію. Прыняць удзел у абрадзе можа любы жадаючы!

Апранайцеся цёпленька, бярыце з сабой асабістую рэч, якую можна спаліць (як увасабленне таго, з чым жадаеце развітацца з надыходам вясны), гарбату, пачастункі да сумеснага стала і свае ўсмешкі.

Будзем гукаць вясну разам, каб усё расло і квітнела.

01.04.2023 (субота). Збіраемся а 12-й гадзіне каля філіяла Веткаўскага музея (г. Гомель, плошча Леніна, 4 - у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Адтуль мы пойдзем на нашу асноўную пляцоўку, таму не спазняйцеся.

Уваход вольны.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика