Сябры, Веткаўскі музей прадставіць сваю выставу ў Гродна!
У гэтую сераду 29 сакавіка адбудзецца адкрыццё нашай выставы «Пакроўскія вароты. Чатыры вобразы Веткі» ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі.
Наша выстава - гэта новы погляд на пытанні пра аснову людскога быцця - мыслення - творчасці. Дыялог з тымі, хто перад намі ставіў тыя ж пытанні: аб наватарстве Майстра.
На гэтай выставе мы прадставім толькі чатыры ўнікальныя іканаграфіі: «Пакроў», «Маці Божая Казанская», «Спас Нерукатворны» і «Святы Мікола-Цудатворац».
Гэтыя іконы як гістарычныя помнікі, і як мадэлі сусветаў. Як сведчанні сапраўднага лёсу агняпальнай Веткі XVII – XX стст., і як неразгаданыя тэксты з кодавым запісам пра канструяванне мастацкага вобраза. Іконы як культурныя калідоры са старажытнай Візантыі ў Новы час XVIII ст. Так, яно было новым для тых, чыя місія нам менш вядомая, чым іерогліфы майя, але чыя кроў пульсуе ў нашых жылах!
Запрашаем на адкрыццё нашай выставы! Будзем рады сустрэчы з вамі!
Калі: 29.03.23 у 15:00.
Дзе: Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі - г. Гродна, вул. Замкавая, 16.
Уваход вольны!