На працягу ўсяго кастрычніка ў Веткаўскім музеі (што ў Ветцы) мы ладзім серыю тэматычных экскурсій па новай выставе "На Ветке жить добро, мирно и вольно".
Выстава "На Ветке жить добро, мирно и вольно" апавядае пра стараабрадніцтва, праваслаўе, каталіцтва і іўдаізм на веткаўскіх землях. Пра тое, як тут побач жылі, развіваліся, і, безумоўна, перасякаліся розныя культуры: беларуская шляхетная і традыцыйная, праваслаўная і каталіцкая, руская стараабрадніцкая і яўрэйская.
На такой тэматычнай экскурсіі можна будзе не проста паглядзець на экспанаты. Навуковы супрацоўнік музея даволі грунтоўна азнаёміць вас з гэтай цікавай тэмай.
Такая экскурсія можа быць выдатным варыянтам правядзення пазакласнага мерапрыемства для школьнікаў і студэнтаў. Нашы супрацоўнікі арыентуюцца на ўзрост групы, каб інфармацыя была цікавай і зразумелай.
Экскурсія праводзіцца для груп ад 10 да 30 чалавек. Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 (2330) 4-27-49
Ветка, Красная плошча 5
Кошт: уваходны білет у музей з чалавека (дарослыя - 6 BYN, пенсіянеры - 5 BYN, навучэнцы (вну, каледжа) - 4 BYN, школьнікі - 3 BYN)
* У праграму і кошт не ўваходзіць наведванне астатніх экспазіцый музея.