Майстар-клас па вырабе птушачак з фетру ў тэхніцы выцінанкі!

Птушка - неад'емны сімвалы вясны!

Таму запрашаем вас уласнымі рукамі зрабіць птушачку для сяде, каб упрыгожыць свой дом, ці на падарунак дарагому чалавеку.

Рабіць птушачак мы будзем у традыцыйнай беларускай тэхніцы выцінанкі - толькі не з паперы, а з фетру!

На фота прыклад фетравай птушачкі. На майстар-класе вы зможаце зрабіць такую ж, ці па тым прыкладзе, які пакажа Наталля Кадзетава, загадчыца філіяла Веткаўскага музея, якая і правядзе заняткі.

Пажадана мець з сабой манікюрныя нажнічкі - так вам будзе прасцей выразаць дэталі птушкі.

Час: 08.04 (субота), у 15:00.
Кошт: 3 BYN.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне, альбо тут у прыватныя паведамленні, бо колькасць месцаў абмежаваная.
Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)

* ілюстрацыя для афішы ўзятая з інтэрнэта.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика