Майстар-клас па вырабе саламянай птушкі!

Саламяныя вырабы - традыцыйныя ўпрыгожванні інтэр'ера беларусаў з даўніх часоў. У прасторы філіяла Веткаўскага музея мы ўжо рабілі саламянага павука, які з'яўляецца адным з самых старажытных нашых абярэгаў. А птушачка ў сваю чаргу, акрамя абярэжнай сілы, прыносіць у нашыя дамы вясну і аднаўленне.

Запрашаем вас на майстар-клас, дзе вы самі зробіце ўласны абярэг і сімвал вясны!

09.04 (нядзеля), у 11:00.
Кошт: 3 BYN.
філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне, альбо тут у прыватныя паведамленні, бо колькасць месцаў абмежаваная.
Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)

* ілюстрацыя для афішы ўзятая з інтэрнэта.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика