Запрашаем на куратарскую лекцыю ў межах выставы "Кераміка і ЭТНАбатаніка".

Тэма: "ЭТНАбатаніка".

31.03 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

Беларус заўжды жыў у еднасці з прыродай. Заўжды прасіў і чакаў дапамогі ў самой матухны-прыроды. І такім чынам адухаўляў і надзяляў звышнатуральнымі якасцямі ўсе з’явы жывой прыроды ад сонечнага праменьчыка да невялічкага жытняга зярнятка.

Асаблівую ўвагу беларусы надавалі расліннаму свету: за якім назіралі і на ўлонні якога жылі самі. Чалавек традыцыі ведаў у якой расліны прасіць дапамогі ў каханні, а якая можа нават выратаваць жыццё..., якая супыніць кроў, а якая зніме цёмныя чары вядзьмаркі ці адвядзе ад прыгажуні нячыстую сілу.

Чаму вам варта наведаць гэтую лекцыю? На сустрэчы паразважаем пра паходжанне веры чалавека ў звышнатуральныя якасці раслін, падрыхтуемся да новага зёлкавага сезону і паспрабуем сфарміраваць сваю зёлкавую аптэчку на ўсе выпадкі жыцця. А яшчэ пачастуем вас зёлкавай гарбатай.

Лектар: Пятро Цалка, дырэктар Веткаўскага музея.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 2 BYN.

Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98. 

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg 80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
 
IMG_2002.JPG
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика