Навіны

Frame_4632.jpg

У нядзелю 28.01 запрашаем вас на супольныя спеўкі!

Пачынаем рыхтавацца да Стрэчання (Грамніцы па-народнаму) і этна-вечарыны, прысвечанай гэтаму святу!

На супольных спеўках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.

Супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.

 Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.

 Час правядзення: 28 студзеня ў 13:00.

 Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: бясплатна.

Instagram_post_-_136.jpg

Запрашаем на куратарскую лекцыю ў прасторы выставы “Арнаменты Падняпроўя. "Крючча”".

 Тэма лекцыі: "Ручнік як каляндар".

 26.01 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

У арнаментальнай кампазіцыі аднаго ручніка захавалася фармальная паслядоўнасць розных знакаў. Іх старажытны ўзрост - да некалькіх тысяч гадоў.

У гэтай паслядоўнасці знакі змяняюцца па фазе развіцця ці супрацьстаяць адзін аднаму. Яны растуць і ўскладняюцца. Атрымліваюць унутранае ўскладненне і "прарастаюць" вонкі.

Што ляжыць у аснове іх перамен і фіксацыі гэтага развіцця? Цвёрдую, амаль святую арганізацыю нельга змяняць адвольна. Гэта адчувалі неглюбскія майстрыхі: «Ежэлі не той узор ставіш – рукама і нагама ўпіраецца – а не йдзець!».

Гэтыя ж майстрыхі яшчэ ў 1980-х памяталі старадаўнія назвы ўзораў: вядзьмедзі, веряб’і, казлы, елкі, лапы, крючча – усяго каля 200 тэрмінаў на розныя тэмы ў нас атрымалася запісаць.

Калі дапусціць, што ў аснове "правільнага ручніка" і ўспрыманні прыгажосці ляжаць архаічныя сэнсавыя значэнні, то можна разглядзець шэраг паралельных тэкстаў. Пра перамены года, паслядоўнасць земляробчых дзеянняў на зямлі… То бок, гэта мадэлі прасторы-часу. Каляндар?

Паспрабуем усе разам разабрацца ў гэтым на куратарскай лекцыі.

 Лектарка: Галіна Рыгораўна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаны дзеяч культуры Беларусі.

Мова лекцыі - руская.

 Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 3 BYN.

 Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

 

OT51H7Bj49k.jpg

Запрашаем на куратарскую лекцыю ў прасторы выставы “Спас Нерукатворны”.

 Тэма лекцыі: “Паэма Галіны Нячаевай “Спас Нерукатворны”. Прачытанне і абмеркаванне",

 19.01 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

 "Спас нерукатворны". Паэма даўжынёй у 30 год.
Напачатку 1990-х мы напружана думалі пра коды культуры, пра тыя пасланні, што змяшчаюцца ў абразах, ручніках, у кожным артэфакце Традыцыі. Тканіна і выява. Можа быць, першая ікона – успамін і адсылка да больш старажытных спосабаў увасаблення.

"Славяне по рушницам молятся…". У 1993 г. былі напісаны 12 паэм, прысвечаных мовам традыцыйнай культуры. Так яны і ляжаць. Але насамрэч, яны ў аснове майго разумення гэтай самай культуры. І ўсёй канцэпцыі Веткаўскага музея", - Галіна Нячаева.

Лектарка: Галіна Рыгораўна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаны дзеяч культуры Беларусі.

Мова лекцыі - руская.

 Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 3 BYN.

 Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

Instagram_post_-_47.jpg

 Запрашаем у нядзелю 21 студзеня на майстар-клас па Сожскай скані.

Будзем рабіць брошкі! Атрымаецца цудоўнае і эксклюзіўнае, уласнаручна зробленае ўпрыгожванне!

Правядзе занятак майстар Міхаіл Лізагуб.
"Сожская скань" - назва тэхналогіі інкрустацыі драўлянай габлюшкай розных вырабаў. Гэтая тэхніка ўнікальная і зараз з'яўляецца выключна мясцовай з'явай.

Работы, выкананыя ў тэхніцы сожскай скані, маюць у сваіх калекцыях Біл Клінтан, Бенедыкт XVI, а карані гэтага віду дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вядуць у XV ст., аднак з часам гэтая тэхніка была забытая. Але ў 1990-х гг. гомельскі ўмелец Уладзімір Цакуноў адрадзіў і палепшыў гэтую тэхналогію, якую цяпер называюць «Сожская скань», «Гомельская скань» або «Цакуноўка».

Колькасць месцаў абмежаваная. Таму абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698.

Кошт: 15 BYN.

 Калі: 21.01 (нядзеля), 11:00.

 Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

 Тэлефон для запісу: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)

instagram_post_-_144.jpg

У суботу 20 студзеня ў філіяле Веткаўскага музея адбудзецца святочная лекцыя «Іканаграфія Хрышчэнне (Богаяўленне) Гасподняе».

Свята Хрышчэння сёння шмат у каго трывала звязанае з купаннем у ледзяное пельцы. Альбо з паходам да храмавай цыстэрны "па святую ваду".

І зусім нямногія з тых, хто нясе дадому пластыкавыя бутлі са свянцонай вадой, імкнецца даведацца пра глыбінны сэнс гэтай падзеі. А той, хто пачынае адкрываць для сябе таямніцы евангельскага сюжэта, пачынае з таго, што свята гэта ў царкоўным ужытку завецца Богаяўленнем.

Падчас лекцыі паспрабуем разабрацца, хто з'явіўся ля плыні Іарданскай і каму. І можа быць нават наблізімся да разумення, каго ж прымае хрышчэнская вада.

 Запрашаем на лекцыю!

Правядуць лекцыю навуковыя супрацоўнікі Веткаўскага музея Вольга Афанасьева і Андрэй Скідан.

20.01 (субота) у 12:00
 Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 4 BYN.

 Тэлефон музея: +375 (232) 50-96-98

Запіс не патрэбны.

a0CyOKuHR0Y.jpg

Сябры, з-за пэўных абставінаў куратарскай у гэтую пятніцу не будзе.
Але абавязкова правядзем лекцыю на гэтую тэму ў іншым месяцы!

Выбачайце за магчымыя нязручнасці.

1nNJEY5BmK0.jpg

Майстар-клас па вырабе САЛАМЯНАГА ПАВУКА

 Саламяны павук быў традыцыйным упрыгожваннем інтэр'ера беларусаў з даўніх часоў.

Але ж не толькі і не проста ўпрыгожваннем. Гэта старажытны АБЯРЭГ, які забяспечваў дабрабыт сям'і і ахоўваў хату ад нячыстай сілы. Меркавалі, што ў тым доме, дзе пад столлю кружыцца залацісты саламяны павук, заўжды будзе панаваць згода, лад і дабрабыт.

Павука падвешвалі і над калыскай немаўляці, а таксама над галовамі маладых падчас вяселля.

Запрашаем вас на майстар-клас, дзе вы самі зробіце ўласны абярэг.

Узрост: дзеці ад 12 год і дарослыя.
Колькасць месцаў абмежаваная. Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне.

Правядзе майстар-клас народны ўмелец Пятро Цалка.
.

Будзе два аднолькавых майстар-класа. Выбірайце больш зручны час
 20.01 (субота), у 10:00 і ў 13:00. Працягласць 1,5-2 гадзіны.

Кошт: 12 BYN.

 філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

 Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)

Instagram_post_-_136.jpg

Запрашаем на куратарскую лекцыю ў межах выставы “Пляценне. Тэхналогія як магія”.

 Тэма лекцыі: "Эвалюцыя плеценага арнаменту ў кераміцы”

 12.01 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

Са з'яўленнем керамікі ў часы неаліту, яна стала адным са знакавых фактараў развіцця культуры.

Кераміка неаліту ёсць і ў нашых фондах, і яна паўстае перад намі мудрагелістымі і багатымі плеценымі і грабеністымі арнаментамі.

З чым звязана з'яўленне менавіта плеценага арнаменту як аднаго з першых (калі не першага) на кераміцы? Якія выявы ў выглядзе ўпрыгожаных сасудаў мелі на ўвазе іх стваральнікі? Як доўга арнаментацыя керамікі была галоўным культурным кодам нашых продкаў? Як элементы плеценага арнаменту эвалюцыянавалі і змяняліся іншымі на працягу эпох? Усё гэта будзем абмяркоўваць на лекцыі. А ў якасці ілюстрацыі выкарыстаем прадметы з фондаў музея.

 Лектар: Юрый Катляроў, старэйшы навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея.

*мова правядзення лекцыі - руская

 Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 3 BYN
 Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

Frame_4609.jpg

Даражэнькія!

У нядзелю 14.01 запрашаем вас на супольныя спеўкі!

Пасля святочнай паўзы мы аднаўляем спеўкі!

На такіх занятках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.

Супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.


 Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.

 Час правядзення: 14 студзеня ў 13:00.

 Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: бясплатна.

eW1QzucdlJ4.jpg

 Майстар-клас па лепцы з гліны 13 студзеня ў 11:00.

Узрост: ад 12 год.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 і перадаплата ў філіяле музея.

Кошт удзелу: 15 BYN*
*Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем.

 Пры жаданні, свой выраб можна абпаліць у спецыяльнай печы (+5 BYN - аплачваецца наяўнымі майстру).

Пажадана ўзяць з сабой спецыяльны фартух або зменную вопратку (якую нястрашна запэцкаць), і заколку, каб прыбраць доўгія валасы.

 Час правядзення: 13.01 (субота), 11:00.

 Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

 Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)

 

g2h25-Qq8Oc.jpg

Запрашаем на Калядную сустрэчу ў новым 2024 годзе!

6 студзеня ў філіяле Веткаўскага музея мы зладзім Калядную сустрэчу!

Паразмаўляем пра Раство Хрыстова, калядныя традыцыі, пакажам батлеечны спектакль "Цар Ірад", а яшчэ пашчадруем!

Будзе цікава і дзеткам, і дарослым! Таму прыходзьце ўсёй сям'ёй. Выдатная магчымасць цікава і весела правесці час разам 

Колькасць месцаў абмежаваная. Патрэбны папярэдні запіс.
Для гэтага тэлефануйце +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00).

 Дата: 06.01 (субота), 12:00.

 Кошт удзелу — 7 BYN (для дзяцей да 6 год бясплатна)

 Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)

*Батлейка - беларускі лялечны тэатр. Для пастановак выкарыстоўваецца спецыяльны домік у выглядзе жылля або царквы. Ролі ўсіх ляляк, часцей за ўсё, выконвае адзін батлеечнік.

7jbTQ-5mxW4.jpg

*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены.

Вечарыны і святочныя імпрэзы:
Калядная сустрэча - паразмаўляем пра іканаграфію "Раство Хрыстова” і пакажам батлеечны спектакль “Цар Ірад”
06.01 (субота) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN

"Шчодры" - рэканструкцыя абраду на вуліцах Гомеля (пойдзем шчадраваць ад гомельскага філіяла музея на цэнтральны рынак)
13.01 (субота) 11:00
кошт: бясплатна

"Крашчэнне – Калядам прашчэнне” - этна-вечарына
20.01 (субота) 16:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN

Майстар-класы і спевы:
Лепка з гліны
13.01, 27.01 (суботы) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 15 BYN (+5 BYN майстру за абпал вырабу ў печцы)

Саламяны павук
20.01 (субота) у 10:00 і 13:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 12 BYN

"Сожская скань”
21.01 (нядзеля) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 15 BYN

Заняткі "Школкі традыцыйных спеваў” - вывучаем і спяваем традыцыйныя песні нашага рэгіёна
14.01, 28.01 (нядзелі) 13:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна

Святочныя лекцыі:
"Іканаграфія Хрышчэння (Багаяўлення) Гасподня", лектары Андрэй Скідан і Вольга Афанасьева
20.01 (субота) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 4 BYN

Куратарскія лекцыі:
"Эвалюцыя плеценага арнаменту ў кераміцы”, лектар Юрый Катляроў
12.01 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

Паэма Галіны Нячаевай “Спас Нерукатворны”. Прачытанне і абмеркаванне", лектарка Галіна Нячаева
19.01 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

 "Ручнік як каляндар", лектары Мікола Асмалоўскі і Галіна Нячаева
26.01 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

qpZLAFYurvY.jpg

15 снежня ў новай выставачнай зале Веткаўскага музея (у Ветцы) адбудзецца адкрыццё выставы карцін Уладзіміра Пракапцова «Пад знакам бясконцасці».

Уладзімір Іванавіч Пракапоцоў - мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, на працягу 25 год займаў пасаду дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея. Яго жывапісныя творы знаходзяцца ў калекцыях Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі, Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава, Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, Полацкага нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Дома-музея Міцкевіча ў Навагрудку, Добрушскага і Лепельскага раённых краязнаўчых музеяў, Нацыянальнага мастацкага музея Кітая ў Пекіне, Нацыянальнага мастацкага музея г. Чунцын (Кітай), а таксама ў прыватных калекцыях.

На выставе «Пад знакам бясконцасці» будзе прадстаўлена больш за 20 карцін розных жанраў: пейзажы, нацюрморты, партрэты, эпічныя палотны, а таксама працы, напісаныя падчас пленэраў. Гэта карціны, створаныя ў розны час - з 1980-х гадоў і па сёння.

Акрамя карцін, на выставе можна будзе пабачыць кнігі спадара Уладзіміра, прысвечаныя славутым мастакам Беларусі - Станіславу Жукоўскаму, Вітольду Бялыніцкаму-Біруле, Фердынаду Рушчыцу і іншым.

На адкрыцці будзе прысутнічаць сам Уладзімір Іванавіч, а таксама Глеб Анатольевіч Отчык, мастак, старшыня Беларускага саюза мастакоў.

Выстава жывапісу Уладзіміра Пракапцова "Пад знакам бясконцасці" будзе працаваць да 30 студзеня 2023 года.

 Запрашаем на адкрыццё!

 15.12 (пятніца) у 15:00.

 г. Ветка, Красная плошча, 13

Уваход вольны!

 Тэлефон музея: +375 (2330) 4-27-49

 

Ya5LYzJFnjU.jpg

 30 лістапада Веткаўскаму музею споўнілася 45 год.
Гэтую падзею мы хочам адзначыць новай незвычайнай экспазіцыяй – адкрытымі фондамі захавання народнай беларускай іконы! Гэта будзе новая незвычайная прастора. Адкрыццё адбудзецца ў Ветцы, у адміністрацыйным будынку музея па адрасе Красная плошча, 13.

Веткаўскі музей - гэта не толькі прадстаўленне яркай і жыццесцвярджальнай культуры стараабрадніцтва. Другое крыло нашай актыўнасці - беларускія традыцыі. Гэта значная частка працы, якая нас напраўду захапляе. 45 гадоў даследаванняў, і ў нашай спадчыне – прыгожыя абрады, фальклор, узорнае ткацтва, разны дэкор дома… І самы таямнічы і мала даследаваны народны беларускі іканапіс!

На сёння калекцыя народнай іконы складае больш за 200 прадметаў і ўключае яркія творы розных стыляў і нават іканапісных майстэрняў. Сярод велічных помнікаў - іконы бабіцкай школы. Яна пакінула творы розных сюжэтаў, памераў, асяроддзя бытавання, нават рознай канфесійнай прыналежнасці.

Доўгі час мы імкнуліся шырока прадставіць багатую калекцыю народнай іконы, сабраную за 45-гадовую гісторыю супрацоўнікамі музея. І зараз такі час прыйшоў!

 Запрашаем вас на адкрыццё новай выставы і новай прасторы! Падзяліце з намі гэтае свята, радасць і захапленне далучэння да сапраўднай дабрыні і прыгажосці!

 08.12.23 у 15:00.

 г. Ветка, Красная плошча, 13

Уваход вольны!

 Тэлефон музея: +375 (2330) 4-27-49

frame_403_1.jpg

Анонс мерапрыемстваў у Веткаўскім музеі і яго гомельскім філіяле на СНЕЖАНЬ:

*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены.

Новая выставачная зала:
 Адкрыццё новай выставачнай залы (у Ветцы). Святкаванне 45-годдзя з дня заснавання Веткаўскага музея
08.12 (пятніца) 15:00, Ветка, Красная плошча 13
кошт: бясплатна

Вечарыны:
“Хрыстос нарадзіўся на вашым двары… ” - этна-вечарына з каляднай батлейкай
23.12 (субота) 16:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN

Майстар-класы і спевы:
"Сожская скань”
16.12 (субота) 14:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 15 BYN

Лепка з гліны
09.12, 23.12 (суботы) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 15 BYN (+5 BYN майстру за абпал вырабу ў печцы)

Заняткі "Школкі традыцыйных спеваў” - вывучаем і спяваем традыцыйныя песні нашага рэгіёна
03.12, 10.12, 17.12 (нядзелі) 13:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна

Святочныя лекцыі:
Лекцыя ад даследчыцы беларускага іканапісу Галіны Флікоп-Світы "Архіўныя таямніцы пра апошніх бабіцкіх іканапісцаў"
09.12 (субота) 12:00, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: 7 BYN

Святочная лекцыя, прысвечаная Дню святога Мікалая
16.12 (субота) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 4 BYN

Куратарскія лекцыі:
"Спас Нерукатворны. Шлях мастака", лектарка Галіна Нячаева
01.12 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

"Ікона-Дом", лектарка Галіна Нячаева
15.12 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

 "Крючча: каму красуе збажына?", лектар Мікола Асмалоўскі
22.12 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

2 снежня (субота) Веткаўскі музей працуе да 17:00. Уваход у экспазіцыю да 16:30.

Наш гомельскі філіяле працуе як звычайна - да 18:00.

CRDpnHClgSQ.jpg

Запрашаем на куратарскую лекцыю ў прасторы выставы “Спас Нерукатворны”.

 Тэма лекцыі: “Спас Нерукатворны. Шлях мастака".

 01.12 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

У першую пятніцу зімы мы зноўку звернемся да тэмы “Спас Нерукатворны. Шлях мастака". І на гэты раз лекцыю прачытае Галіна Нячаева. Таму гэта будзе зусім іншая, не менш цікавая куратарская!

 Стрыжнем прасторы выставы "Спас Нерукатворны" выступае вобраз "Шлях мастака Ананіі". Старажытная гісторыя з першай няўдачай: адлюстраваць адначасова матэрыяльнае, цялеснае - і духоўнае… Гэтае пытанне праз стагоддзі. Ён - у душы кожнага мастака.

Зліццё//не магчымасць зліцца - віно і вада? Ці віно і аліўкавы алей?
Чаму існавалі энкаўстыка, васковы жывапіс, пры наяўнасці кода пчалы і таямніцы крытага мёду? Мёд даваў неўміручасць… І яечная тэмпера, жаўтковая, зародкавая тэмпера, пры стварэнні = раскрыцці закладзеным у жаўтку жыцця… Тады рас-Тварэнне фарбаў у жаўтку ёсць першы этап жывапіснага ўвасаблення.

Аб'ектам семіятычных тлумачэнняў выступае мастацкая выява: яго жыццё ў візуальным тэксце самай іконы – і гэтак жа, візуальна, прадстаўленых кантэкстах-наратывах.

Старажытны тэкст - і яго "чытач" з XXI ст., дыялог культур - вось звышзадача экспазіцыі.

 Лектарка: Галіна Рыгораўна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаная дзяячка культуры Беларусі.

Мова лекцыі - руская.

 Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 3 BYN.

 Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

seTGphaIZKk.jpg

Анонс мерапрыемстваў у Веткаўскім музеі і яго гомельскім філіяле на ЛІСТАПАД:

*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены.

Новая выставачная зала:
 Адкрыццё новай выставачнай залы (у Ветцы). Святкаванне 45-годдзя з дня заснавання Веткаўскага музея
30.11 (чацвер) 15:00, Ветка, Красная плошча 13.
кошт: бясплатна

Вечарыны:
“Кудзельная” - этна-вечарына, пакажам доўгі шлях стварэння тканіны: ад апрацоўкі лёну да прадзення на верацяне
25.11 (субота) 16:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN

Сустрэчы:
Сустрэча ў межах праекту “ART-Ветка”, які бліжэй знаёміць з Веткай. Сустрэча будзе прысвечана шанаванню іконы Божай Маці Казанскай.
04.11 (субота) 12:00, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: данат (ахвяраванне любога памеру)

Сустрэча ў філіяле Веткаўскага музея з нагоды шанавання іконы Божай Маці Казанскай. Лекцыя “Іканапісныя традыцыі Веткі. Маці Божая Казанская”
04.11 (субота) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

Майстар-класы і спевы:
"Сожская скань”
04.11 (субота) 14:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 15 BYN

Лепка з гліны
11.11, 25.11 (суботы) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 15 BYN (+5 BYN майстру за абпал вырабу ў печцы)

Заняткі "Школкі традыцыйных спеваў” - вывучаем і спяваем традыцыйныя песні нашага рэгіёна
11.11, 18.11 (суботы) 13:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна

Куратарскія лекцыі:
«Роля пояса ў традыцыйнай культуры», лектар Пятро Цалка
03.11 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

«Спас Нерукатворны. Шлях мастака», лектарка Галіна Нячаева
10.11 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

 «З гісторыі воінскіх штандараў. Спас Нерукатворны»,
лектар Юрый Катляроў
17.11 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

 «”Союзом любви связуемы апостолы". Вытокі веткаўскай іканаграфіі»,
лектарка Вольга Афанасьева
24.11 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

photo_2023-10-25_09-56-11.jpg

 28 кастрычніка (субота) у філіяле Веткаўскага музея адбудзецца адкрыццё новай выставы «Спас Нерукатворны».

Гэтая выстава - вынік шматгадовага праекта даследаванняў Веткаўскага музея. Пачатага яшчэ ў 1979 г. заснавальнікам музея Фёдарам Шкляравым, які працягваецца і сёння.

Мы прадстаўляем свой збіральніцкі, экспедыцыйны, рэстаўрацыйны, навукова-даследчы і мастацкі досвед вывучэння выявы Спаса Нерукатворнага.

Менавіта прыгажосць і таямніца вобраза, гэтай «першай іконы» і «першага партрэта Хрыста», прываблівае мастакоў многіх стагоддзяў.
Веткаўская «Атлантыда» ўнікальна і шматгранна распрацоўвала гэтую тэму, уносячы, як заўсёды, сваё слова.

На выставе «Спас Нерукатворны» будуць прадстаўленыя іконы, службовыя малюнкі іканапісцаў, прорысы, маленькія літыя абразкі некалькіх стагоддзяў, шытыя рызы і тачоныя аклады, ваўняныя і шаўковыя шалі, размаляваныя куфры.

 Запрашаем на адкрыццё!

 Калі: 28.10.2023 у 17:00.

 Дзе: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Уваход вольны!

 +375 232 50-96-98

photo_2023-10-16_15-48-19.jpg

 Сябры, прапануем вам новы від экскурсій у нашым гомельскім філіяле!

Цяпер стандартную экскурсію можна дапоўніць майстар-класамі па ткацтве і танцах 

Напачатку наш навуковы супрацоўнік правядзе вас па чатырох выставах (каторыя мяняюцца кожныя 3-6 месяцаў) і дапаможа атрымаць не проста візуальную асалоду, але і паглыбіцца ў кантэкст.

Пасля вы сваімі рукамі паспрабуеце ткаць на кроснах. Мажліва дома ў вашай бабулі стаялі кросны і вы яшчэ бачылі, як яна ткала набожнік, альбо посцілку. А самі так і не наважыліся паспрабаваць. Чаму б гэта не зрабіць зараз?

І па завяршэнні мы развучым з вамі элементы самых знакамітых і прыгожых беларускіх танцаў, такіх як Лявоніха, Падыспань, Грачанікі.

Такая экскурсія з ткацтвам і танцамі даступная для груп ад 10 да 30 чалавек. І абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).

Кошт: 7 BYN з чалавека.

 Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg 
69e507c1a83f35cde4d6379adf4dd406.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика