Запрашаем на куратарскую лекцыю ў прасторы выставы "Мікіта-воін".
Тэма лекцыі: "Мікіта-воін. Прастора іконы".
16.02 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.
"У 1989 годзе, падчас экспедыцыі ў стараабрадніцкім пасадзе Новы Крупец, нам паказалі, што на хляву ляжаць рэшткі чаканенага акладу з храмавай іконы.
Сабраўшы абломкі ў сене, мы іх злучылі, як пазл. Гэта аказалася кампазіцыя "Мікіта-воін у жыціі". Нас уразіла "вялікая архітэктура" ў стылях класіцызму і барока, што апынулася пазней характэрнай рысай веткаўскай школы іканапісу.
Паўфантастычны і датыкальны пейзаж таксама злучаў канон і пачуццёвае ўспрыманне свету ў Новы час. Прасторавае рашэнне эпізодаў злучалася ў агульную прастору-час, прадстаўляючы адзіны “кінафільм” падзей. Дынамізм сцэн і натуралізм дэталяў дазвалялі амаль чуць гукі бітваў і рыпанне колаў…
Праз 30 гадоў пасля таго 1989 года, нам сустрэлася ікона "ад нашага акладу". Так, той жа "Мікіта-воін у жыціі"! На жаль, у 2019 гэта былі ўжо толькі фрагменты. Дошку чакала працяглая рэстаўрацыя ў майстэрні музея. Яна і выявіла ў адкрытых акенцах маляўнічыя пейзажы, знаёмыя веткаўскія 'кусцікі' і цяністыя 'дрэвы'. І рэнесансныя, і барочныя будынкі, і фантазіі на тэму архітэктуры часоў Мікіты - балдахінаў над тронамі, і купалападобных дахаў, "турэцкага" каларыту ўласных уражанняў. Хуткі пэндзаль, шырокія мазкі… Нешта рэпартажнае, што ўвайшло і развілося з дынамізму мініяцюр старажытных летапісаў, і што перажываецца зноўку ў падабенстве лёсаў гота IV ст. Мікіты і веткаўскага стараабрадца".
Галіна Нячаева
Лектарка: Галіна Рыгораўна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаны дзеяч культуры Беларусі.
Мова лекцыі - руская.
Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 3 BYN.
Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98