Сябры, робім дадатковы майстар-клас па вырабе гарлячкі ў гэтую суботу!
Але зладзім яго ўжо не ў гомельскім філіяле, а ў нашай новай выставачнай прасторы ў Ветцы!
Дарэчы, калі вы плануеце прыехаць на экскурсію ў музей - выдатная магчымасць зрабіць гэта 3 лютага - каб адразу патрапіць і на майстар-клас.
А вучыць плесці неглюбскую гарлячку вас будзе наша навуковая супрацоўніца Святлана Петрышэнка, якая сама з'яўляецца неглюбчанкай. Што можа быць яшчэ аўтэнтынчней?
*Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.
На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.
Бісер для ўпрыгожвання мы прадаставім. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў - па два пакуначкі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацеркі - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш шырокая яна атрымаецца.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 (2330) 4-27-49 (з 9:00 да 18:00).
10 BYN.
03.02 (субота), у 11:30.
г. Ветка, Красная плошча, 5
Тэлефон для запісу: +375 (2330) 4-27-49 (з 9:00 да 18:00)