У суботу 20 студзеня ў філіяле Веткаўскага музея адбудзецца святочная лекцыя «Іканаграфія Хрышчэнне (Богаяўленне) Гасподняе».
Свята Хрышчэння сёння шмат у каго трывала звязанае з купаннем у ледзяное пельцы. Альбо з паходам да храмавай цыстэрны "па святую ваду".
І зусім нямногія з тых, хто нясе дадому пластыкавыя бутлі са свянцонай вадой, імкнецца даведацца пра глыбінны сэнс гэтай падзеі. А той, хто пачынае адкрываць для сябе таямніцы евангельскага сюжэта, пачынае з таго, што свята гэта ў царкоўным ужытку завецца Богаяўленнем.
Падчас лекцыі паспрабуем разабрацца, хто з'явіўся ля плыні Іарданскай і каму. І можа быць нават наблізімся да разумення, каго ж прымае хрышчэнская вада.
Запрашаем на лекцыю!
Правядуць лекцыю навуковыя супрацоўнікі Веткаўскага музея Вольга Афанасьева і Андрэй Скідан.
20.01 (субота) у 12:00
Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 4 BYN.
Тэлефон музея: +375 (232) 50-96-98
Запіс не патрэбны.