Ya5LYzJFnjU.jpg

 30 лістапада Веткаўскаму музею споўнілася 45 год.
Гэтую падзею мы хочам адзначыць новай незвычайнай экспазіцыяй – адкрытымі фондамі захавання народнай беларускай іконы! Гэта будзе новая незвычайная прастора. Адкрыццё адбудзецца ў Ветцы, у адміністрацыйным будынку музея па адрасе Красная плошча, 13.

Веткаўскі музей - гэта не толькі прадстаўленне яркай і жыццесцвярджальнай культуры стараабрадніцтва. Другое крыло нашай актыўнасці - беларускія традыцыі. Гэта значная частка працы, якая нас напраўду захапляе. 45 гадоў даследаванняў, і ў нашай спадчыне – прыгожыя абрады, фальклор, узорнае ткацтва, разны дэкор дома… І самы таямнічы і мала даследаваны народны беларускі іканапіс!

На сёння калекцыя народнай іконы складае больш за 200 прадметаў і ўключае яркія творы розных стыляў і нават іканапісных майстэрняў. Сярод велічных помнікаў - іконы бабіцкай школы. Яна пакінула творы розных сюжэтаў, памераў, асяроддзя бытавання, нават рознай канфесійнай прыналежнасці.

Доўгі час мы імкнуліся шырока прадставіць багатую калекцыю народнай іконы, сабраную за 45-гадовую гісторыю супрацоўнікамі музея. І зараз такі час прыйшоў!

 Запрашаем вас на адкрыццё новай выставы і новай прасторы! Падзяліце з намі гэтае свята, радасць і захапленне далучэння да сапраўднай дабрыні і прыгажосці!

 08.12.23 у 15:00.

 г. Ветка, Красная плошча, 13

Уваход вольны!

 Тэлефон музея: +375 (2330) 4-27-49

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика