Запрашаем на куратарскую лекцыю ў прасторы выставы “Арнаменты Падняпроўя. "Крючча”".
Тэма лекцыі: "Крючча". Кампазіцыя арнаменту як тэкст".
23.02 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.
Кожны артэфакт уяўляе сабой тэкст культуры, бо паказвае на інфармацыю або змяшчае яе ў сабе.
Напрыклад, канатацыю - дадатковыя навуковыя звесткі, што ўсплываюць у нашай памяці.
Або асацыяцыі ў пачуццёвым перажыванні.
Архетыпы: космас, чалавек, звер… Яны жывуць у кожным з нас, і ў рэчы, якія мы ствараем.
Рэч больш вестка, чым прадмет. Дзікае і хатняе, стыхія і культура… Дом, транспарт, уваход-выхад, форма і функцыя, дзяленне, структура рэчы як нараджэнне тэхналогіі… Статыка сіметрыі і дынаміка асіметрыі… Вага, цяжар, лёгкасць – усё з лёгкасцю выклікае нашы пераключэнні з адной сферы – у іншую. Пераносныя значэнні, якія зарадзіліся ў абрадах пераносу рытуальнай рэчы…
Але на будучай лекцыі пагаворым не аб тым. Не зусім аб тым. Хоць і побач: ці можна ў паслядоўнасці арнаментальных элементаў разглядзець розныя знакі, а ў дэкаратыўных прынцыпах кампазіцыі - глыбінны сінтаксіс. Дзе знаходзяцца сведчанні старажытнай значнасці, што аказалася важнымі для нас з эпохі бронзы і раней? І што яшчэ семантычна ў нашым міфа-паэтычным успрыманні свету?
Лектарка: Галіна Рыгораўна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаны дзеяч культуры Беларусі.
Мова лекцыі - руская.
Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 3 BYN.
Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98