Instagram_post_-_136.jpg

Запрашаем на куратарскую лекцыю ў прасторы выставы “Арнаменты Падняпроўя. "Крючча”".

 Тэма лекцыі: "Ручнік як каляндар".

 26.01 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

У арнаментальнай кампазіцыі аднаго ручніка захавалася фармальная паслядоўнасць розных знакаў. Іх старажытны ўзрост - да некалькіх тысяч гадоў.

У гэтай паслядоўнасці знакі змяняюцца па фазе развіцця ці супрацьстаяць адзін аднаму. Яны растуць і ўскладняюцца. Атрымліваюць унутранае ўскладненне і "прарастаюць" вонкі.

Што ляжыць у аснове іх перамен і фіксацыі гэтага развіцця? Цвёрдую, амаль святую арганізацыю нельга змяняць адвольна. Гэта адчувалі неглюбскія майстрыхі: «Ежэлі не той узор ставіш – рукама і нагама ўпіраецца – а не йдзець!».

Гэтыя ж майстрыхі яшчэ ў 1980-х памяталі старадаўнія назвы ўзораў: вядзьмедзі, веряб’і, казлы, елкі, лапы, крючча – усяго каля 200 тэрмінаў на розныя тэмы ў нас атрымалася запісаць.

Калі дапусціць, што ў аснове "правільнага ручніка" і ўспрыманні прыгажосці ляжаць архаічныя сэнсавыя значэнні, то можна разглядзець шэраг паралельных тэкстаў. Пра перамены года, паслядоўнасць земляробчых дзеянняў на зямлі… То бок, гэта мадэлі прасторы-часу. Каляндар?

Паспрабуем усе разам разабрацца ў гэтым на куратарскай лекцыі.

 Лектарка: Галіна Рыгораўна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаны дзеяч культуры Беларусі.

Мова лекцыі - руская.

 Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 3 BYN.

 Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

 

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg 80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
 
IMG_2002.JPG
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика