Сябры, запрашаем весела, пад танцы спевы наквасіць капусткі!
27 лістапада (у апошнюю нядзелю восені) мы зладзім этна-вечарыну “Хараша капустка на стале...”.
Давайце разам ажыццявім кулінарную вандроўку да старажытнай гастранамічнай традыцыі: увосень беларусы стагоддзямі гатавалі кіслую капусту. І рыхтавалі яе ў запас, каб мець магчымасць ужываць круглы год.
Летнік неглюбскага ткацтва «Кросенцы» будзе праходзіць з 15 па 20 жніўня 2022 у аг. Неглюбка.
Вас чакае незабыўны тыдзень паглыблення ў тэхналогію і сімволіку традыцыйнага ткацтва. Лепшыя неглюбскія майстры і іх пераемнікі з Веткаўскага музея будуць дзяліцца таямніцамі неглюбскага ткацтва напрацягу ШАСЦІ ДЗЁН!
*** Запіс на Летнік АБАВЯЗКОВЫ (анкета і праграма Летніка неглюбскага ткацтва «Кросенцы» знаходзіцца ніжэй)
** Кошт удзелу: 20 BYN ЗА КОЖНЫ ДЗЕНЬ Летніка
* Па ўсіх пытаннях звяртацца да КУРАТАРА (+375(29) 335-06-00)
У кошт уваходзіць: матэрыялы для майстар-класаў і ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, праезд Ветка-Неглюбка ў першы дзень і Неглюбка-Ветка ў апошні дзень, пражыванне і харчаванне.
Падрабязней: Летнік неглюбскага ткацтва «Кросенцы» з 15 па 20 жніўня 2022
Фiлiял Веткаўскага музея ў Гомелі прадстаўляе серыю куратарскіх лекцый-экскурсій "СВЕТ НЕВЕЧЕРНИЙ"
Кожную пятніцу а 18-й гадзiне супрацоўнiкi Веткаўскага музея запрашаюць разам спазнаваць таямніцы традыцыйнай культуры ў асяроддзі выставачных праектаў!
Расклад куратарскіх лекцый-экскурсій на МАЙ:
Не так даўно мы адкрылі для вас выставу, прысвечаную Папсуеўцы - гэта адна з першых веткаўскіх слабод, заснаваная стараабрадцамі. У межах выставы мы запланавалі серыю сустрэч, расклад якіх прыводзім ніжэй! Кожную суботу ў 15:00 мы з вамі будзем сустракацца ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі!
Май:
Веткаўскі музей працягвае працаваць для Вас у Online-фармаце. Усе жнівеньскія сустрэчы прысвечаны новай і вельмі цікавай выставе, пра якую мы раскажам трошкі пазней. Не забываем, што кожную сераду ў 15:00 мы сустракаемся з Вамі.
Жнівеньскія тэмы Online-лекторыя «СРЕДА общения»:
© Copyright з 2013 года.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі (!) з актыўнай спасылкай на сайт-крыніцу.