Прастора вакол нас...

Гэта дадзенасць, якую мы проста прымаем, ці магчымасць тварыць?

Веткаўскі музей, шмат гадоў працуючы з традыцыйнай культурай, знайшоў правільны адказ: магчымасць тварыць! Кожны з нас стварае свой унутраны мікракосм і космас вакол сябе.

Асаблівасць дзейнасці музея ў тым, што мы спрабуем вывучаць і захоўваць нашу культуру не толькі ў выставачных залах і фондасховішчах, але выходзім далёка за межы музейнага будынка.

Палі, лясы, рэкі, азёры, крыніцы, вясковыя вуліцы...

А цяпер мы прапануем сабрацца разам усім цікаўным і неабыякавым да гарадской прасторы Веткі людзям. Сабрацца, каб абмеркаваць унікальнасць гэтай прасторы.

Давайце паспрабуем прапанаваць і стварыць новыя творчыя ініцыятывы, культурныя з'явы ў Ветцы. А таксама падтрымаць ужо існуючыя.

Магчыма ўсё, калі мы разам! Будзем чакаць вас і вашых прапаноў у тым самым кабінеце, дзе Фёдар Шкляраў распачынаў ствараць прастору Веткаўскага музея.

А пасля абмеркаванняў зробім першы крок - упрыгожым дрэўцы каля будынка Веткаўскага музея.

Калі: 14 лютага ў 09:30.

Дзе: Веткаўскі музей - г. Ветка, Красная плошча, 5

Тэлефон музея: +375 (2330) 4-27-49

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика