Запрашаем на куратарскую лекцыю ў межах новай выставы "Спасава Слабада".

Тэма лекцыі: "Кветкі і травы як ідэя Рая ў стараабрадніцкай культуры".

Дата і час: 10.02 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

Чаму мы любім кветкі? Чаму мы любім сады? Ужо не адну тысячу гадоў!

У далёкія 1980-я гады на гэтае пытанне адна сталая веткаўчанка адказала, уздыхнуўшы ад нашага неразумення: “А як жа не любіць? І ў раі былі сады!”

А што ў культуры стараабрадніцкай Веткі? Шалі з кветкавымі ўзорамі, квяцістыя фіранкі і навалачкі, размаляваны драўляны посуд і дарагія фарфоравыя сервізы, куфры і «узвары» з пладоў раю, «яблыневыя сады» уздоўж рэк і баржы, поўныя антонаўскімі яблыкамі, якія плывуць уніз па Дняпры. А гэтыя райскія кветкі на абразах, квітнеючыя буквіцы ў рукапісных спеўных кнігах, «вінаградныя» пазалочаныя ківоты, чаканеныя кветкамі і вінаграднымі лозамі каваныя рызы на іконы… Унутры гэтага татальнага дэкору жыцця – дрэмлюць і раскрываюцца ідэі, згорнутая і вызваленая спружына творчасці!

Пра ўсё гэта мы будзем рады з вамі паразмаўляць на куратарскай лекцыі.

Лектарка: Галіна Рыгораўна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаная дзеячка культуры Беларусі.

Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (парк, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 2 BYN.

Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

*на фота Дзямественнік (спеўная кніга) «Пачатак ўсяночнага трывання» - экспанат прадстаўлены на выставе "Спасава Слабада".

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика