Майстар-клас Да дня закаханых!
Напярэдадні самага рамантычнага свята - Дня ўсіх закаханых - прапануем вам зрабіць сапраўдны абярэг для закаханых. Лялькі "Неразлучнікі" - сімвал шчаслівага сямейнага саюза. У лялек адна рука, якая аб'ядноўвае жаночую і мужчынскую фігуры. Гэта значыць, што ў жыцці яны будуць разам і ў бядзе, і ў радасці, іх сям'я будзе моцная. Яшчэ лялькі абвязаныя адной ніткай. Каб сям'я была моцная, трэба берагчы тую нітачку, якая аб'ядноўвае каханых, робіць іх роднымі адзін да аднаго. На майстар-класе вы дазнаецеся больш пра гісторыю гэтага абярэга, а таксама зробіце цудоўны падарунак для свайго каханага/каханай. А таксама паразмаўляем пра каханне і ролю сям'і ў беларуская народная традыцыі.
Калі: 12.02 (нядзеля), у 11:00.
Кошт: 5 BYN.
Месца: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4 (парк, за саборам Пятра і Паўла). Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне. Нам трэба ведаць, колькі вас будзе, каб разлічыць на ўсіх дапаможныя матэрыялы.
Тэлефон для запісу і даведак:+375(232)509698 (з 9:30 да 18:00).
P.S. Гэты майстар-клас можна асобна замаўляць. Мінімальная колькасць удзельнікаў для замовы - 8 чалавек.