Запрашаем на куратарскую лекцыю ў межах выставы "выРай: вобраз птушкі ў традыцыйна культуры"!

Тэма: "Людзі і птушкі. Міфы і легенды".

17.02 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

Хто з нас не марыў стаць птушкай і паляцець высока-высока ў неба?
Але не спяшайцеся хутка здзяйсняць свае мары, не зведаўшы другі бок птушынага жыцця.

Падчас сустрэчы мы паспрабуем разабрацца з таямнічай тэмай пераўвасаблення чалавека і прыняцця ім розных вобразаў: мора, возера, дрэва, звера, птушкі... Асаблівую ўвагу звернем на вобразы птушкі і паспрабуем адказаць на шэраг пытанняў:

Каго гукае зязюля? Што такога зрабіла жанчына, што Бог ператварыў усю яе сям'ю ў буслоў, а дом у буслянку? І безліч іншых варыянтаў і варыяцый птушынага пярэваратніцтва.

А бонусам сустрэчы будзе пераўвасабленне гарадской дзяўчыны/жанчыны на вашых жа вачах у сапраўдную птушку-паву!

Лектар: Пятро Цалка, дырэктар Веткаўскага музея.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4 (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 2 BYN.

Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика