Запрашаем на куратарскую лекцыю ў рамках выставы "Спасава Слабада".

Тэма лекцыі: "Іллінскі храм".

Дата і час: 24.02 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

Іллінская царква - самы стары гомельскі храм. Болей таго, самы стары стараабрадніцкі храм Беларусі. Яна з'яўляецца цікавым помнікам драўлянай архітэктуры і сапраўднай скарбонкай старажытнарускай мастацкай культуры.

Сёння нават не ўсе мясцовыя жыхары ведаюць пра Іллінскую царкву, а пабачыць яе знутры ўвогуле даводзіцца адзінкам. Тым цікавей будзе паразмаўляць пра гісторыю і сучасную дзейнасць гэтага, для многіх загадкавага, духоўнага цэнтра Спасавай слабады.

Яшчэ на лекцыі разгледзім цікаўныя архіўныя дакументы, датычная Іллінскага храма: спісы прыхаджан, вопісы маёмасці, дыскусія пра магчымае зняцце ў 1960-я гады з будынка статуса помніка архітэктуры і іншыя.

Лектары: Андрэй Скідан і Юры Катляроў, навуковыя супрацоўнікі Веткаўскага музея.

Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 2 BYN.

Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика